Ананіцкі сельсавет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ананіцкі сельсавет
Краіна  Беларусь
Статус сельсавет
Уваходзіць у Пухавіцкі раён
Уключае 10 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Сітнікі
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924
Дата скасавання 28 мая 2013
Насельніцтва (2009) 991
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 5

Ана́ніцкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2008 года вёска) Сітнікі.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Утвораны 20 жніўня 1924 года як Пудзецкаслабодскі сельсавет у складзе Пухавіцкага раёна Мінскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Пудзецкая Слабада. У 1927 годзе цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Капскія. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Пухавіцкім раёне БССР. З 12 лютага 1935 года ў складзе Рудзенскага раёна, з 12 сакавіка 1935 года — Пухавіцкага раёна. З 20 лютага 1938 года ў складзе Мінскай вобласці. У 1939 годзе цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Сітнікі. Пад час Другой сусветнай вайны з чэрвеня 1941 года да ліпеня 1944 года тэрыторыя сельсавета была акупіравана нямецкімі войскамі. 16 ліпеня 1954 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Ананічы, сельсавет перайменаваны ў Ананіцкі[1]. 30 лістапада 1973 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Сітнікі[2]. 28 мая 2013 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Турынскага сельсавета[3].

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года складала 991 чалавек[4], з іх 93,2 % — беларусы, 4,6 % — рускія, 1,1 % — украінцы[5].

Склад[правіць | правіць зыходнік]

На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 10 населеных пунктаў: аграгарадок Сітнікі і вёскі Ананічы, Баські, Дубраўка, Капскія, Крамяні, Падбярэжжа, Слабада, Стары Двор, Хочын.

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Минской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938-1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Рашэнне выканаўчага камітэта Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 30 лістапада 1973 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1974, № 10 (1420).
  3. Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области Архівавана 31 сакавіка 2016.
  4. Насельніцтва населеных пунктаў Мінскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года Архівавана 29 чэрвеня 2015. (руск.)
  5. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.)

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.