Ананія з Дамаска

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ананія з Дамаска
Род дзейнасці святар
Дата нараджэння I стагоддзе
Месца нараджэння
Дата смерці 60-я
Месца смерці
Месца пахавання
Веравызнанне ранняе хрысціянства
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Ананія, аднаўляе зрок апосталу Паўлу, П'етра да Кантона, 1631 г.

Ананія з Дамаска (грэч. Ἀνανίας, іўр.: חנניה, Ананія, «бласлаўлёны Госпадам») — вучань Ісуса ў Дамаску, які згадваецца ў Дзеяннях Апосталаў ў Бібліі, дзе апісваецца, як ён быў пасланы Ісусам аднавіць зрок Саўла (вядомага пазней як апостал Павел) і забяспечыць яму дадатковае навучанне ў шляху Госпада.

Біблейскае апавяданне[правіць | правіць зыходнік]

Згодна з Дз. 9:10, Ананія жыў у Дамаску. У прамове Паўла ў Дз. 22 ён апісвае Ананію як «мужа пабожнага паводле закона, пахвалёнага ўсімі Юдэямі, што жывуць у Дамаску» (Дз. 22:12). Хутчэй за ўсё, гэта азначае, што ён не быў адным з бежанцаў ад пераследу ў Іерусаліме, апісаных у Дзеяннях 8:1.

Падчас свайго пераўтварэння Ісус сказаў Паўлу (які тады называўся Саўлам), каб той ішоў у горад і чакаў. Пазней Ісус з’явіўся Ананіі ў бачанні і сказаў яму ісці да «вуліцы, якая называецца Прамой», і спытаць «у доме Іуды чалавека з імем Саўл» (Дз. 9:11). Ананія запярэчыў, таму што Саўл пераследваў «святых Тваіх», але Гасподзь сказаў яму, што Саўл «ёсць Мой выбраны посуд, каб абвяшчаць імя Маё перад народамі і царамі і сынамі Ізраілевымі» (Дз. 9:15). Тады Ананія пайшоў да Саўла і паклаў на яго рукі, то «нібы луска апала з вачэй ягоных», і ён стаў бачыць. Пасля дадатковага навучання Саўл быў ахрышчаны (Дз. 9:18; 22:16).

Даследчыкі лічаць, што Ананія быў прарокам, хоць і згадваецца ў якасці вучня. Некаторыя даследчыкі нават лічаць, што Ананія ўваходзіў у лік сямідзесяці вучняў і апосталаў. Паводле каталіцкай традыцыі, Ананія быў закатаваны ў Элеўферапалі. Ананія таксама пералічаны Іпалітам Рымскім у якасці аднаго з сямідзесяці вучняў, чые дзеянні запісаныя ў Евангеллі паводле Лукі 10:1-20.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]