Анараўд ап Родры

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Анараўд ап Родры
Нараджэнне мерк. 855
Смерць 916[2]
Род Аберфрау[d]
Бацька Родры ап Мервін
Дзеці Ідвал ап Анараўд і Elisedd ap Anarawd[d][3]
Дзейнасць суверэн

Ана́раўд ап Ро́дры (вал.: Anarawd ap Rhodri; памёр у 916) — кіраўнік валійскага каралеўства Гвінед. У «Аналах Камбрыі» яго называюць «каралём брытаў».

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Бацька Анараўда, Родры Вялікі, кіраваў большай часткай Уэльса, але пасля яго смерці ў 878 годзе ўладанні Родры падзялілі яго сыны, і трон Гвінеда дастаўся Анараўду. Разам са сваімі братамі Кадэлам і Мервінам Анараўд ваяваў супраць іншых валійскіх кіраўнікоў. У 881 годзе эрл Мерсіі Этэльрэд уварваўся ў Гвінед, але Анараўд перамог яго ў бітве ля вусця Конуі. У аналах гэта падзея адзначана як «помста Бога за Родры», таму што той быў забіты ў бітве з англасаксамі.

Пазней Анараўд уступіў у саюз са скандынаўскім кіраўнікоў Ёрка, жадаючы засцерагчыся ад нападаў з боку Мерсіі. Калі высветлілася нетрываласць гэтага саюза, Анараўд адправіўся да двара кіраўніка Уэсэкса Альфрэда Вялікага і прызнаў яго вяршэнства ў абмен на бяспеку Гвінеда. Гэта быў першы вядомы выпадак таго, як кіраўнік Гвінеда прызнаў сюзерэнітэт англійскага караля, і менавіта на аснове гэтага факту пазнейшыя англійскія кіраўнікі патрабавалі таго ж ад валійскіх каралёў.

У 894 годзе Анараўд паспяхова адбіў напад скандынаваў на паўночны Уэльс, а ў наступным годзе ўварваўся ў Керэдыгіян і Істрад-Тыві на паўднёвым захадзе краіны, прычым паведамляецца, што ў яго войску былі і англійскія атрады. У 902 годзе ён паспяхова ваяваў з вікінгамі з Дубліна, якія напалі на Англсі пад кіраўніцтвам нейкага Інгімунда. Анараўд сканаў у 916 годзе. Яго спадчыннікам стаў яго сын Ідвал Лысы.

Анараўд лічыцца заснавальнікам дынастыі Аберфрау, названай па сталіцы гвінедскіх кіраўнікоў, размешчанай на Англсі. Прадстаўнікі гэтага дому кіравалі Гвінедам да самага заваявання Уэльса Эдуардам I у канцы XIII стагоддзя.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • John Edward Lloyd A history of Wales: from the earliest times to the Edwardian conquest. London:Longmans, Green & Co., 1911