Анатоль Канстанцінавіч Баранкевіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Анатоль Канстанцінавіч Баранкевіч
руск.: Анатолий Константинович Баранкевич
Дата нараджэння 10 снежня 1959(1959-12-10) (64 гады)
Месца нараджэння Калінінград, РСФСР, СССР
Грамадзянства
Прыналежнасць  СССР
 Расія
 Паўднёвая Асеція
Род войскаў Сухапутныя войскі
Гады службы 19772008
Званне Палкоўнік запасу (УС Расіі) Генерал-лейтэнант (УС Паўднёвай Асеціі)
Камандаваў Узброенымі сіламі Паўднёвай Асеціі
Бітвы/войны Першая чачэнская вайна
Другая чачэнская вайна
Вайна ў Паўднёвай Асеціі, 2008
Узнагароды і званні
ордэн Пашаны
У адстаўцы з 2008 года

Анатоль Канстанцінавіч Баранкевіч (10 снежня 1959, Калінінград) — расійскі ваенны, паўднёваасяцінскі ваенны і дзяржаўны дзеяч, міністр абароны Паўднёвай Асеціі (2004—2006), сакратар Савета бяспекі (2006—2008). Актыўны ўдзельнік грузіна-паўднёваасяцінскага канфлікту 2008 года, падчас якога асабіста падбіў 2 грузінскія танкі[1].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У 1977 годзе скончыў Усурыйскае сувораўскае ваеннае вучылішча, у 1981 годзе — Далёкаўсходняе агульнаваенное каманднае вучылішча і ў 1989 годзе — Ваенную акадэмію імя Фрунзэ. Удзельнічаў у абедзвюх чачэнскіх кампаніях. У чэрвені 2004 года звольніўся з узброеных сіл Расіі ў званні палкоўніка.

Генерал-лейтэнант паўднёваасяцінскай арміі. У 2004 годзе стаў міністрам абароны Рэсублікі Паўднёвая Асеція, у 2006 годзе — сакратаром Савета бяспекі краіны. Паводле яго інтэрв'ю газеце «Коммерсантъ» ад 5 снежня 2008 г., вайна ў Паўднёвай Асеціі ў жніўні таго ж гады паглыбіла яго супярэчнасці з прэзідэнтам Э. Какойты, з прычыны чаго ён быў змушаны сысці з паста сакратара Савета бяспекі.

Зноскі