Анатомія раслін

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Анатомія раслін — раздзел батанікі, які вывучае ўнутраную будову органаў і тканак раслін.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Узнікненне і развіццё анатоміі раслін звязана з вынаходствам мікраскопа і працамі італьянскага біёлага М. Мальпігі і англійскага батаніка Н. Гру  (руск.) (мікраскапічнае вывучэнне раслінных аб’ектаў; 2-я палова XVII стагоддзя), стварэннем клетачнай тэорыі (нямецкі біёлаг Т. Шван, 1839), даследаваннем раслінных тканак, клетак і іх арганоідаў (2-я палова XIX ст. — пач. XX ст.) паралельна з вывучэннем іх росту, развіцця і дыферэнцыроўкі ў працэсе антагенезу.

Значную ролю ў развіцці анатоміі раслін адыгралі працы рускіх батанікаў І. В. Баранецкага, С. П. Костычава, В. Р. Заленскага  (руск.), У. Ф. Раздорскага, В. Р. Аляксандрава, В. М. Радкевіч, А. А. Яцэнка-Хмялеўскага, В. К. Васілеўскай  (руск.), М. Ф. Данілавай і інш.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]