Ангел Іванавіч Багдановіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Ангел Іванавіч Багдановіч (2 (14) кастрычніка 1860, Гарадок, Віцебская губерня — 24 сакавіка (6 красавіка) 1907, Санкт-Пецярбург) — расійскі публіцыст, крытык, рэдактар.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

З 1880 года вучыўся на медыцынскім факультэце Кіеўскага ўніверсітэта. Падчас вучобы далучыўся да нарадавольскага руху, быў членам рэвалюцыйнага гуртка, вёў прапаганду сярод рабочых. Гэта выклікала рэпрэсіі з боку ўладаў — яму не далі давучыцца ва ўніверсітэце і саслалі ў Ніжні Ноўгарад (1883). Там пазнаёміўся з вядомым расійскім літаратарам У. Караленкам; супрацоўнічаў з шэрагам волжскіх выданняў. З 1887 года жыў у Казані, быў адным з рэдактараў газеты «Волжский вестникъ». У 1893 годзе разам з іншымі арганізаваў нелегальную рэвалюцыйна-дэмакратычную партыю «Народнае права»; напісаў яе праграмны дакумент, выдадзены ў выглядзе брашуры «Надзённае пытанне» (1894). З 2-й паловы 1890-х г. на пазіцыях «легальнага марксізму». Выступаў супраць «народніцкіх трафарэтаў» у літаратуры, найперш — ідэалізацыі вёскі. Працаваў у рэдакцыях часопіса «Русское богатство» (18931894), «Мир Божий» (18941906), дзе прапагандавалася ідэя адукацыі для шырокіх мас. Пасля публікацыі яго артыкула пра Снежаньскае ўзброенае паўстанне 1905 часопіс «Миръ божий» забаронены. У 1906 г. заснаваў часопіс «Современный миръ», які рэдагаваў да канца жыцця.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]