Андрэй Апанасавіч Мельнік

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Андрэй Апанасавіч Мельнік
укр.: Андрій Атанасович Мельник
Дата нараджэння 12 снежня 1890(1890-12-12)
Месца нараджэння
Дата смерці 1 лістапада 1964(1964-11-01) (73 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Прыналежнасць Украіна
Род войскаў Армія Украінскай Народнай Рэспублікі[d]
Званне палкоўнік
Бітвы/войны
Узнагароды і званні
Military Cross
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Андрэй Апанасавіч Мельнік (12 снежня 1890, в. Воля Якубова Драгабыцкага павета (на Львоўшчыне ў складзе Аўстра-Венгрыі) — 1 лістапада 1964, Клерво, Люксембург) — палкоўнік арміі УНР, ваенны і палітычны дзеяч, адзін з найбліжэйшых супрацоўнікаў Яўгена Канавальца. Арганізатар фарміраванняў Сечавых Стральцоў у Кіеве, адзін з арганізатараў УВА. З 1938 — кіраўнік штабу АУН (укр.: Проводу ОУН).

У 1940 годзе ў АУН адбыўся раскол на АУН Сцяпана Бандэры і АУН Андрэя Мельніка. Частка Мельніка выступала за больш шчыльнае супрацоўніцтва з немцамі. Напрыклад, дывізія СС «Галічына» — праект «мельнікаўцаў», а не «бандэраўцаў». Паміж «бандэраўцамі» і «мельнікаўцамі» ішла канфрантацыя[1]. Мельнік быў вязнем нямецкіх канцлагераў. З 1945 — у эміграцыі.

Зноскі