Андрэй Вязынскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Андрэй Вязынскі
Род Гальшанскія
Бацька Іван Альгімонтавіч Гальшанскі
Маці Агрыпіна Святаслаўна[d]
Жонка Аляксандра Дзмітрыеўна[d]
Дзеці Соф’я Гальшанская, Васіліса Гальшанская і Марыя Гальшанская[d]

Андрэй Іванавіч Гальшанскі або Андрэй Вязынскі (каля 1365 — каля 1410) — князь з роду Гальшанскіх

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Сын князя Івана Альгімонтавіча і смаленскай князёўны Агрыпіны Святаслаўны.

Упершыню згаданы пад 1401 годам разам з бацькам («князь Іван Альгімонтавіч са сваімі сынамі, а менавіта Андрэем, Сямёнам і іншымі»).

Быў у шлюбе з друцкай княжной Аляксандрай Дзмітрыеўнай[ru] (пам. 1426). Вядомы ў асноўным трыма дочкамі, з іх старэйшая Васіліса Гальшанская была жонкай (з 1422) бельскага князя Івана Уладзіміравіча, сярэдняя Соф’я — польскага караля Ягайлы і каралевай польскай, малодшая Марыя[ru] — гаспадара малдаўскага Іліі[ru].

Дочкі пасля смерці бацькі выхоўваліся пры двары матчынага брата друцкага князя Сямёна Дзмітрыевіча.

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Wolff J., Kniaziowie litewsko-ruscy od końca czternastego wieku. Warszawa, 1895.