Андрэй Казімір Крышпін-Кіршэнштэйн

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Андрэй Казімір Крышпін-Кіршэнштэйн
Крышпін[d]
Крышпін[d]
20-ы ваявода віцебскі
1695 — 1704
Папярэднік Леанард Габрыэль Пацей
Пераемнік Казімір Аляксандр Пацей
пісар польны літоўскі
7 студзеня 1683 — 1698
Папярэднік Міхал Антоні Крышпін-Кіршэнштэйн
Пераемнік Міхал Юзаф Сапега

Нараджэнне 1673
Смерць 1704[1]
Род Крышпіны-Кіршэнштэйны[d]
Бацька Геранім Крышпін-Кіршэнштэйн
Маці Ганна з Млоцкіх[d]
Жонка Рахель з Бжастоўскіх[d]
Дзеці Канстанцыя з Крышпінаў-Кіршэнштэйнаў[d]
Дзейнасць ваенны

Андрэй Казімір Крышпін-Кіршэнштэйн (? — 1704) — вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Паходзіў са шляхецкага роду Крышпінаў-Кіршэнштэйнаў. Сын Гераніма і Ганны з Млоцкіх, дачкі аршанскага старосты Андрэя Млоцкага.

У 1674 годзе на элекцыйным сойме прызнаў абранне Яна Сабескага на каралеўскі прастол. Пасол на соймы 1688, 1688—1689, 1690, 1692—1693 (яго маршалак), 1693 гадоў.

Пісар польны літоўскі ў 1683—1698 гадах, ваявода віцебскі з 1695 года; стараста шарашоўскі, пуньскі. У 1691 годзе ўдзельнічаў у паходзе супраць туркаў.

Належаў да каралеўскай групоўкі ў Вялікім Княстве Літоўскім, выступаў супраць Сапегаў. На сойме 1695 года Сапегі паспрабавалі выгнаць яго з пасольскай ізбы і не дазволілі яму заняць пасаду соймавага маршалка. Гэта прывяло да зрыву сойма. Кароль Ян Сабескі, жадаючы ўзнагародзіць яго за вернасць, у 1695 годзе надаў яму пасаду віцебскага ваяводы.

У 1696 годзе Сапегі інспіравалі дэкрэт Трыбунала Вялікага Княства Літоўскага, быццам Крышпіны-Кіршэнштэйны не шляхта і не маюць правоў займаць годнасці і ўрады. Пры садзейнічанні каралевы Марыі Казіміры арганізаваў канфедэрацыю войскаў Вялікага Княства Літоўскага. Разам з братам Янам Геранімам узначальваў антысапегаўскі рух у Жамойці. Пазней прымірыўся з Сапегамі, якія прызналі яго шляхецкае паходжанне.

Падтрымаў абранне на трон Аўгуста II Моцнага. 20 ліпеня 1697 года ён вітаў у Тарноўскіх Гурах новага польскага караля Аўгуста Моцнага ад імя ўрада Вялікага Княства Літоўскага.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Аўтар кнігі «Паважнасць розуму, альбо Палітычная навука падчас злых намераў» («Stateczność umysłu albo Nauka polityczna podczas złych umysłów», Варшава, 1769).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  1. Senatorowie i dygnitarze Wielkiego Księstwa Litewskiego 1386—1795 / пад рэд. J. WolffKraków: 1885. — С. 89.