Андрэй Нэстасэ

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Андрэй Нэстасэ
малд.: Andrei Năstase
Deputy Prime Minister[d]
8 чэрвеня 2019 — 12 лістапада 2019
Папярэднік Юрые Лянкэ
Пераемнік Sergiu Pușcuța[d]
Міністр унутраных спраў Малдовы[d]
8 чэрвеня 2019 — 12 лістапада 2019
Папярэднік Alexandru Jizdan[d]
Пераемнік Pavel Voicu[d]
прымар Кішынёва[d]
8 кастрычніка 2019 — 11 лістапада 2019
Пераемнік Ion Ceban[d]
дэпутат Парламента Малдовы[d]
24 лютага 2019 — 8 ліпеня 2019
Пераемнік Vasile Năstase[d]

Нараджэнне 6 жніўня 1975(1975-08-06)[1] (48 гадоў)
Жонка Анжэла
Партыя
Член у
Адукацыя
Дзейнасць палітык, адвакат
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Андрэй Нэстасэ (малд.: Andrei Năstase; нар. 6 жніўня 1975, Мындрэшць, Целянешцкі раён, Малдаўская ССР, СССР) — малдаўскі дзяржаўны і палітычны дзеяч. Старшыня партыі Платформа «Годнасць і праўда».

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

З 1992 па 1993 гг. вучыўся на гісторыка-геаграфічным факультэце Універсітэта Штэфана Вялікага ў Сучаве (Румынія). У 1997 г. скончыў юрыдычны факультэт Яскага ўніверсітэта[2]. З 1997 па 2000 гг. працаваў пракурорам, а з 15 лістапада 2002 г. мае ліцэнзію адваката[3].

У пачатку 2015 г. разам з іншымі грамадскімі дзеячамі заснаваў Платформу «Годнасць і праўда»[4]. Прымаў актыўны ўдзел у пратэстах 2015—2016 гг. У снежні 2015 г. разам з часткай членаў Платформы «Годнасць і праўда» далучыўся да Партыі «Народная сіла» (PFP)[5], а на пазачарговым з’ездзе Партыі «Народная сіла» 13 снежня партыя была перайменавана ў Партыю «Платформа „Годнасць і праўда“», а Андрэй Нэстасе быў абраны старшынёй партыі[6].

У другім туры датэрміновых выбараў главы Кішынёва набраў 52,57 % галасоў выбаршчыкаў, апярэдзіўшы прадстаўніка прапрэзідэнцкай Партыі сацыялістаў Івана Чэбана (47,43 %). Вынікі выбараў былі скасаваныя з-за парушэнняў.

Зноскі