Андрэй Уладзіміравіч Пруднікаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Футбол
Андрэй Пруднікаў
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Андрэй Уладзіміравіч Пруднікаў
Нарадзіўся 9 верасня 1984(1984-09-09)[1] (39 гадоў)
Грамадзянства  Расія
Рост 188 см
Вага 83 кг
Пазіцыя нападнік
Інфармацыя пра клуб
Клуб Расія Дняпро (Холм-Жыркоўскі)
Клубная кар’ера[* 1]
2004 Беларусь Полацк 11 (0)
2005—2009 Расія Рудня
2010—2016 Расія Дняпро (Смаленск) 159 (33)
2013   Беларусь Нафтан (Наваполацк) 7 (0)
2016—2019 Расія Красны-СДАФКСТ
2019— Расія Дняпро (Холм-Жыркоўскі)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 14 кастрычніка 2019.

Андрэй Пруднікаў (нар. 9 верасня 1984) — расійскі футбаліст, нападнік клуба «Дняпро» з Холм-Жыркоўскага.

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Пачынаў кар’еру ў Другой лізе Беларусі ў складзе «Полацка», пазней гуляў на аматарскім узроўні за «Рудню». З 2010 года выступаў за смаленскі «Дняпро».

У студзені 2012 года падпісаў кантракт з «Белшынай»[2], але хутка пакінуў бабруйскі клуб, так і не згуляўшы ніводнага матча[3]. Улетку зноў спрабаваў трапіць у «Белшыну»[4]. Толькі ў лютым 2013 года перайшоў у чэмпіянат Беларусі, стаўшы іграком наваполацкага «Нафтана».

У чэрвені 2013 года вярнуўся ў смаленскі «Дняпро»[5], за які гуляў да 2016 года. Пазней стаў выступаць за клуб «Красны-СДАФКСТ». У 2019 годзе далучыўся да «Дняпра» з Холм-Жыркоўскага.

Зноскі