Антонью Фелісьяну ды Каштылью

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Антонью Фелісьяну ды Каштылью
António Feliciano de Castilho
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 28 студзеня 1800(1800-01-28)[1][2]
Месца нараджэння
Дата смерці 18 чэрвеня 1875(1875-06-18)[1][3][…] (75 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Дзеці Júlio de Castilho[d]
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці
Кірунак рамантызм
Мова твораў партугальская
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Анто́нью Фелісья́ну ды Кашты́лью (парт.: António Feliciano de Castilho; 28 студзеня 1800, Лісабон, Партугалія — 18 чэрвеня 1875, Лісабон, Партугалія) — партугальскі паэт-рамантык.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Аслеп у 6-гадовым узросце. Вучыўся ва ўніверсітэце Каімбры. Падчас паўстання ў 1820 годзе супраць англійскай акупацыі выступіў з ананімнай драматызаванай одай «Да свабоды».

Першыя зборнікі вершаў «Лісты Эхо да Нарцыса» (парт.: Cartas de Echo e Narciso, 1821), «Вясна» (парт.: A Primavera, 1822) і іншыя створаны ў духу ідылічнай паэзіі; для паэм «Ноч у замку» (парт.: A Noite do Castello, 1836), «Рэўнасць барда» (парт.: Os Ciúmes do Bardo, 1838), зборнік вершаў «Восень» (парт.: O Outono, 1863) і інш. характэрны рамантычныя рысы. Нягледзячы на прыхільнасць да рамантызму, захоўваў у сваёй творчасці элементы класіцызму і імкнуўся да ідыліі (паэма «Каханне і меланхолія», 1828). У некалькіх паэмах апрацаваў народныя паданні і легенды. Вершам Каштылью ўласцівыя элегічныя матывы, цудоўныя апісанні прыроды.

На працягу некалькіх гадоў Каштылью выпускаў «Revista Universal Lisbonense» («Універсальны лісабонскі часопіс»), які адстойваў традыцыі рамантызму і іділічнай паэзіі XVIII ст.

Ліст Каштылью, які ўсхваляў паэму рамантыка Піньейру Шагаса за адмову ад «злобы дня», выклікаў рэзкі адказ Антэру ды Кентала і паклаў пачатак шматгадовай палеміцы, так званай каімбрскай спрэчцы, у якой паэт выступаў у абарону ўжо састарэлых прынцыпаў рамантычнага мастацтва, супраць рэалізму. У 1870 годзе атрымаў тытул віконта ды Каштылью.

Зноскі

  1. а б Antonio Feliciano de Castilho // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. António Feliciano Castilho // Brockhaus Enzyklopädie
  3. Itaú Cultural Antonio Feliciano de Castilho // Enciclopédia Itaú CulturalSão Paulo: Itaú Cultural, 2001. — ISBN 978-85-7979-060-7 Праверана 9 кастрычніка 2017.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Castelo Branco С., Castilho-Alguns, aspectos vivos da sua obra, Lisboa, 1935.
  • Большая советская энциклопедия. — М.: Советская энциклопедия 1969—1978
  • Краткая литературная энциклопедия

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]