Антоній Падуанскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Антоній Падуанскі
лац.: Antonius Patavinus
Імя пры нараджэнні лац.: Fernandus
Род дзейнасці прэсвітар
Дата нараджэння 15 жніўня 1195[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 13 чэрвеня 1231[1] (35 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Веравызнанне Каталіцкая Царква
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Святы Антоній Падуанскі з Дзіцем Хрыстом. Абраз беларускай школы іканапісу. 1744 год.

Антоній Падуанскі (лац.: Antonius Patavinus, італ.: Sant'Antonio di Padova, парт.: Santo António de Lisboa; 15 жніўня 1195 — 13 чэрвеня 1231), Фернанда дэ Буён (Фернанду ды Бульёйньш, парт.: Fernando de Bulhões) — каталіцкі святы, прапаведнік, адзін з самых знакамітых францысканцаў.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў Лісабоне (Партугалія) і на хросце атрымаў імя Фернанду. Ва ўзросце 15 гадоў уступіў у ордэн аўгустынцаў-эрэмітаў у Каімбры і там прыняў святарскае пасвячэнне. Моцна ўражаны мучаніцтвам пяці францішканцаў, забітых мусульманамі, вырашае сам стаць францішканцам. Уступіўшы ў закон Меншых Братоў, прыняў імя Антоній. Спачатку ён выехаў на місію ў Марока, але з-за слабога здароўя мусіў неўзабаве вярнуцца.

Па дарозе дадому ў выніку караблекрушэння застаўся ў Італіі. Там у Антонія выявіліся вялікія прамоўніцкія здольнасці, і яго накіравалі ў Паўночную Італію, дзе дзякуючы сваім казанням ён хутка стаў папулярным. Пэўны час святы правёў у Францыі, а пасля вяртання ў Італію пасяліўся ў Падуі. Святы Францішак прызначыў яго першым настаўнікам тэалогіі для Меншых Братоў, настаўнікам францішканцаў.

Антоній памёр 13 чэрвеня 1231 года і менш чым праз год быў кананізаваны. Рэліквіі святога Антонія знаходзяцца ў прысвечанай яму базыліцы ў Падуі[3].

Зноскі

  1. а б BeWeB Праверана 13 лютага 2021.
  2. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 11 снежня 2014.
  3.  Святы Антоній Падуанскі, святар і доктар Касцёла

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]