Антрапаніміка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Антрапаніміка (ад грэч. ἄνθρωπος «чалавек» і ὄνομα «імя») — раздзел анамастыкі, які вывучае імёны, прозвішчы, імёны па бацьку, псеўданімы і пад.

Прадмет антрапанімікі[правіць | правіць зыходнік]

Антрапаніміка даследуе:

  • асаблівасці ўтварэння антрапонімаў,
  • асноўныя прынцыпы намінацыі чалавека,
  • шляхі пераходу апелятыва ў антрапонім і наадварот,
  • храналагічныя характарыстыкі антрапонімаў, іх змены ў часе, утварэнне розных форм найменавання чалавека,
  • словаўтварэнне розных класаў антрапонімаў,
  • функцыянаванне тых ці іншых антрапонімаў у мове на розных храналагічных зрэзах.

Антрапаніміка таксама вырашае ўласна практычныя праблемы:

  • правапіс антрапонімаў,
  • перадача антрапонімаў у іншых мовах.

Развіццё антрапанімікі[правіць | правіць зыходнік]

Антрапаніміка, разам з тапанімікай, вылучылася ў асобную галіну анамастыкі ў 1960—1970-х гг. Да гэтага ў навуковых працах на азначэнне антрапанімікі часта ўжываўся тэрмін «анамастыка».

У 1960-х пачалося сістэмнае навуковае вывучэнне беларускіх антрапонімаў. З’явіліся працы Мікалая Бірылы:

  • Бірыла М. В. Беларускія антрапанімічныя назвы ў іх адносінах да антрапанімічных назваў іншых славянскіх моў (рускай, украінскай, польскай). Мінск, 1963.
  • Бірыла М. В. Беларуская антрапанімія. Уласныя імёны, імёны-мянушкі, імёны па бацьку, прозвішчы. Мінск, 1966.
  • Бірыла М. В. Беларуская антрапанімія. 2. Прозвішчы, утвораныя ад апелятыўнай лексікі. Мінск, 1969.
  • Бірыла М. В. Беларуская антрапанімія. 3. Структура ўласных мужчынскіх імён. Мінск, 1982.
  • Бірыла М. В. Тыпалогія і геаграфія славянскіх прозвішчаў. Мінск, 1988.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Сучасная беларуская мова: Уводзіны. Фанетыка. Фаналогія. Арфаэпія. Графіка. Арфаграфія. Лексікалогія. Лексікаграфія. Фразеалогія. Фразеаграфія: Вучэб. дапам. / Я. М. Камароўскі, В. П. Красней, У. М. Лазоўскі і інш. — 2-е выд., дапрац. і дап. — Мн. : Выш. школа, 1995. — 334 с. ISBN 985-06-0075-6.