Апакаліпсіс (фільм)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
АпакаліпсісM:
англ.: Apocalypto
Постар фільма
Жанр драматычны фільм і гістарычная драма[d]
Рэжысёр
Прадзюсар
Сцэнарыст
У галоўных
ролях
Аператар
Кампазітар
Кінакампанія Icon Productions[d] і Touchstone Pictures[d]
Працягласць 139 хв.
Бюджэт 40 000 000 $
Зборы 120 673 227 $[8]
Краіна
Мова Yucatec Maya[d]
Год 2006 і 14 снежня 2006[1]
IMDb ID 0472043

«Апакаліпсіс» (англ.: Apocalypto) — мастацкі фільм 2006 года рэжысёра Мэла Гібсана[9].

Сюжэт[правіць | правіць зыходнік]

Невялічкая вёсачка, закінутая ў джунглях, падвяргаецца нападу суседняга племя, якое рабуе хаціны мясцовых жыхароў, забірае жанчын і дзяцей, а мужчын выкарыстоўвае для ахвярапрынашэнняў. Маладому паляўнічаму па імені Лапа Ягуара ўдаецца выратаваць цяжарную жонку і маленькага сына ад расправы, схаваўшы іх у земляной яме. Сам жа ён трапляе ў палон да захопнікаў, якія вядуць яго ў горад мая, каб там забіць. Дарогай яны сустракаюць хворую дзяўчынку, якая адзіная ў сваім племені засталася ў жывых пасля эпідэміі. Упаўшы ў транс, яна прадказвае хуткую гібель усёй цывілізацыі індзейцаў.

Героя прыводзяць на месца расправы, дзе ўжо сабраўся натоўп гараджан. Пачынаецца рытуал ахвярапрынашэння богу Кукулькану: людзям жыўцом вырываюць сэрца, адсякаюць галаву і скідваюць з лесвіц піраміды. Гэтая доля чакае і Лапу Ягуара, аднак адбываецца сонечнае зацьменне і сярод мясцовых жыхароў усчынаецца перапалох. Палонных, што засталіся ў жывых, вырашаюць нібыта адпусціць за межы горада, дзе іх усё адно чакае гібель ад дзідаў і стрэл мая. Паляўнічы спрабуе ўцячы, але зноў аказваецца акружаны ворагамі. Цяпер канец яго ўжо дакладна прадвызначаны, аднак нечакана на даляглядзе з’яўляюцца караблі канкістадораў — у страху праследавацелі забываюцца на сваю ахвяру. Скарыстаўшыся момантам, Лапа Ягуара збягае. Ён вяртаецца ў вёску, дзе вызваляе жонку і сына з земляной ямы.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Паводле інфармацыі сайта «Internet Movie Database» фільм быў адзначаны 9 кінаўзнагародамі і яшчэ 23 намінацыямі[10].

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Internet Movie Database — 1990. Праверана 14 красавіка 2017.
  2. а б http://stopklatka.pl/film/apocalypto Праверана 6 студзеня 2016.
  3. а б в http://www.siamzone.com/movie/m/4408 Праверана 6 студзеня 2016.
  4. а б http://www.metacritic.com/movie/apocalypto Праверана 6 студзеня 2016.
  5. http://www.bbfc.co.uk/releases/apocalypto-2007-0 Праверана 6 студзеня 2016.
  6. http://www.telerama.fr/cinema/films/apocalypto,288264,critique.php Праверана 6 студзеня 2016.
  7. http://www.imdb.com/title/tt0472043/fullcredits Праверана 6 студзеня 2016.
  8. https://www.imdb.com/title/tt0472043/
  9. Apocalypto (2006) — IMDb (англ.). Сайт «Internet Movie Database». Праверана 11 лістапада 2020.
  10. Apocalypto — Awards (англ.). Сайт «Internet Movie Database». Праверана 11 лістапада 2020.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]