Аперацыя «Нептун»

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Аперацыя «Нептун» (англ.: Operation Neptune, фр.: Opération Neptune) або высадка войскаў у Нармандыі (англ.: Normandy landings, фр.: Débarquement de Normandie) — марская дэсантная аперацыя, якая была праведзена 6 чэрвеня 1944 года ў Нармандыі падчас Другой сусветнай вайны сіламі саюзнікаўЗША, Вялікабрытаніі, Канады і іншыхсупраць нацысцкай Германіі. Першая частка стратэгічнай аперацыі «Аверлорд», якая прадугледжвала захоп саюзнікамі паўночна-заходняй Францыі.