Аперэта

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Афіша аперэты «Арфей у пекле», 1874

Аперэта (італ.: operetta[1], літаральна маленькая опера) — адзін з відаў музычнага тэатра, у якім спалучаюцца вакальная і інструментальная музыка, танец, балет, элементы эстраднага мастацтва. Аперэты пішуцца на камічны сюжэт, музычныя нумары ў іх карацейшыя за оперныя, у цэлым музыка аперэты носіць лёгкі, папулярны характар, аднак успадкоўвае напрасткі традыцыі акадэмічнай музыкі.

У XVII — першай палове XIX ст. аперэтаю называлі невялікую, звычайна камічную оперу. Як самастойны музычна-тэатральны жанр сфарміравалася ў сярэдзіне XIX ст. ў Францыі. У аперэце вакальныя нумары (арыі песеннага характару, песні, дуэты, хоры) чаргуюцца з танцамі і размоўнымі дыялогамі. Родапачынальнікам аперэты лічыцца французскі кампазітар Жак Афенбах, які стварыў звыш 100 твораў у гэтым музычным жанры (напр., «Арфей у пекле», 1858; «Чароўная Алена», 1864 і інш.).

Выдзяляюцца наступныя разнавіднасці аперэты: сатырычная французская аперэта — опера буф (прадстаўнік — Ж. Афенбах); пранізаная стыхіяй вальсу венская аперэта (І. Штраус — сын, Ф. Зупэ); узбагачаная венгерскімі танцавальнымі рытмамі новая венская аперэта (Ф. Легар, І. Кальман).

У сярэдзіне XIX ст. словам «аперэта» часам называў свае п’есы В. Дунін-Марцінкевіч, у супрацоўніцтве з якім С. Манюшка стварыў свае аперэты «Рэкруцкі набор», «Ідылія» і інш. У 1920-30-я г. былі створаны блізкія да аперэты музычна-камедыйныя творы («Каваль-ваявода», «Простыя сэрцы», «Цудоўная дудка» і інш.), а пастаноўкі «Кухня святасці» Я. Цікоцкага (1931) і «Зарэчны барок» С. Палонскага і М. Іванова (1940) сучаснікамі вызначаліся як «першыя савецкія аперэты». У 1960 — першай палове 1990-х г. шмат выдатных узораў мастацтва аперэты стварылі беларускія кампазітары Ю. Семяняка («Пяе Жаваранак», «Паўлінка», «Тыдзень вечнага кахання» і інш.), Р. СурусНесцерка», «Судны час») і інш. У Беларусі аперэты ідуць на сцэне Музычнага тэатра.

Зноскі

  1. Слоўнік іншамоўных слоў : у 2 т. / А. М. Булыка. — Мінск : БелЭн, 1999.  — Т. 1 : А-Л. — 1999. — 736 с. — ISBN 985-11-0152-4, С.120

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Культуралогія: Энцыкл. даведнік / Уклад. Э. Дубянецкі. — Мн.: БелЭн, 2003. ISBN 985-11-0277-6

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]