Апостальская нунцыятура

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Апостальская нунцыятура — дыпламатычная місія Ватыкана вышэйшага ўзроўню, эквівалент пасольства.

Главой апостальскай нунцыятуры з'яўляецца нунцый. Нунцый — гэта царкоўны дыпламатычны ранг, паходзіць ад лацінскага nuntius — веснік. Папскі нунцый (афіцыйна вядомы як апостальскі нунцый) з'яўляецца пастаянным дыпламатычным прадстаўніком (главой дыпламатычнай місіі) Святога Прастола ў краіне ці міжнароднай арганізацыі (напрыклад, Лізе арабскіх дзяржаў), ён мае ранг Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла і, як правіла, царкоўны ранг тытулярнага архібіскупа. Акрамя таго, нунцый служыць сувязным звяном паміж Святым Прастолам і каталіцкай царквой у пэўнай дзяржаве, ажыццяўляе нагляд за епархіяльнымі біскупамі і адыгрывае важную ролю ў выбары біскупаў.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]