Аранжарэя

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аранжарэя Саян-хауса ў наваколлях Лондана (1828-30).

Аранжарэя — пабудова для вырошчвання раслін, штучная экасістэма. Аранжарэі будуюцца са шкла або пластыку. Унутры іх інфрачырвонае выпраменьванне ад Сонца падагравае расліны і глебу. Паветра, нагрэтае ад унутранай паверхні, утрымліваецца ўнутры канструкцыі дахам і сценкамі.

Шкло, з якога складаюцца сценкі аранжарэі, мае ролю выбарачна перадавальнага асяроддзя для розных спектральных частот, яго дзеянне складаецца ва ўлоўліванні энергіі ўнутры аранжарэі, пры дапамозе чаго награваюцца як расліны, так і глеба. Гэта награвае паветра каля глебы, якое не падымаецца ўгару і не прасочваецца вонкі.

Аранжарэі часта выкарыстоўваюцца для вырошчвання кветак, агародніны, фруктаў і тытуню.

Чмялі — найлепшыя апыляльнікі для большасці аранжарэйных раслін, хоць выкарыстоўваюцца і іншыя віды насякомых — напрыклад, пчолы, а таксама штучнае апыленне.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]