Арташэс II

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Арташэс II
Արտաշես II
Цар Вялікай Арменіі
30 да н.э. — 20 да н.э.
Папярэднік Артавазд II
Пераемнік Тыгран III

Нараджэнне I стагоддзе да н.э. ці невядома[1]
Смерць 20 да н.э.[1]
Род Арташэсіды[1]
Бацька Артавазд II[1]
Дзейнасць суверэн
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Арташэ́с II (арм.: Արտաշես II) — цар Вялікай Арменіі. Сын Артавазда II. Прадстаўнік дынастыі Арташэсідаў.

Каб адпомсціць за смерць свайго бацькі Арташэс II вырашае пакараць смерцю ўсіх рымскіх салдат, якія ў той час знаходзіліся ў Арменіі. Гэтым крокам армянская краіна фактычна абвясціла пра сваю незалежнасць ад Рыма.

Армянскі манарх умацоўвае дзяржаву, праводзячы ўмелую знешнюю і ўнутраную палітыку. Улада Арташэса расце і ў Атрпатакан-Марастане, цара якога ён бярэ ў палон. На драме Арташэса адбіты тытул «цар цароў».

Вядома, рымляне доўга не маглі цярпець такое становішча. Яны не маглі адразу ўвайсці ў Арменію, але атачылі яе сваімі саюзнікамі. Пасля некаторай падрыхтоўкі імператар Аўгуст паспрабаваў узвесці на армянскі трон прарымскага кіраўніка. Па яго загадзе вайскавод Нерон з вялікай арміяй пайшоў на Арменію. Яго суправаджаў брат Арташэса: Тыгран, які вырас ў Рыме і павінен быў узысці на трон. У выніку змовы Арташэс быў забіты. Верагодна, змова супраць Арташэса і яго забойства было арганізавана рымлянамі. Такім чынам Арменія пазбавілася моцнага кіраўніка, пасля гібелі якога пачынаецца заняпад старажытнаармянскай дзяржавы дынастыі Арташэсідаў.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • М. Нерсисян. Противоборство центральных княжеств и нахарарств // История армянского народа. — Ереван: Издательство Ереванского Университета, 1985. — С. 63-64. — 528 с. (арм.)

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]