Артур Паўлавіч Вадэр

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Артур Паўлавіч Вадэр
эст.: Artur Vader
Сцяг8-ы Старшыня Прэзідыума Вярхоўнага Савета ЭССР
22 снежня 1970 — 25 мая 1978
Папярэднік Аляксандр Янавіч Ансберг, в. а..
Пераемнік Мета Вільямаўна Янгаленка-Ванас, в. а..

Нараджэнне 16 лютага 1920(1920-02-16)
Горбава 1
Смерць 25 мая 1978(1978-05-25) (58 гадоў)
Талін, Эстонія
Месца пахавання
Нацыянальнасць Эстонец
Партыя КПСС
Член у
Адукацыя Вышэйшая партыйная школа пры ЦК КПСС
Дзейнасць палітык
Прыналежнасць СССР
Бітвы
Узнагароды
Ордэн Леніна Ордэн Кастрычніцкай Рэвалюцыі

Артур Паўлавіч Вадэр (16 лютага 1920, вёска Горбава, цяпер Лёзненскі раён, Віцебская вобласць — 25 мая 1978, Талін) — эстонскі савецкі дзяржаўны і партыйны дзеяч, кандыдат гістарычных навук (1972). Член КПСС з 1943. Старшыня Прэзідыума Вярхоўнага Савета ЭССР (1970—1978).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 16 лютага 1920 года ў вёсцы Горбава (цяпер Лёзненскі раён, Віцебская вобласць) у сям’і эстонскага селяніна. Скончыў ВПШ пры ЦК КПСС (1954, завочна). З 1937 года на педагагічнай і камсамольскай рабоце. У 1941—42 гадах у Савецкай Арміі, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. З 1943 года на адміністрацыйна-педагагічнай, з 1948 года — на партыйнай рабоце.

У 1948 годзе накіраваны на партыйную працу ў Эстонію. У 1952—59 гадах — сакратар Талінскага гаркама КП Эстоніі. У 1959—63 гадах у апараце ЦК КПСС. У 1963—64 гадах — старшыня Камітэта партыйна-дзяржаўнага кантролю ЦК КП Эстоніі пры Савеце Міністраў Эстонскай ССР, сакратар ЦК КП Эстоніі і намеснік старшыні Савета Міністраў Эстонскай ССР. У 1964—70 2-і сакратар ЦК КП Эстоніі. З 1970 года — старшыня Прэзідыума Вярхоўнага Савета Эстонскай ССР, намеснік старшыні Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР (з 1971). Кандыдат у члены ЦК КПСС у 1966—71 гадах. Член ЦК КПСС з 1971 года. Дэпутат Вярхоўнага Савета СССР 6—9-га скліканняў. Узнагароджаны ордэнам Леніна, ордэнам Кастрычніцкай Рэвалюцыі, трыма іншымі ордэнамі, а таксама медалямі.

Памёр 25 мая 1978 года ў Таліне.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]