Аршанская акруга

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аршанская акруга
Краіна
Уваходзіць у Беларуская ССР
Уключае 14 раёнаў
Адміністрацыйны цэнтр Орша
Дата ўтварэння 17 ліпеня 1924
Дата скасавання 26 ліпеня 1930
Насельніцтва (1927) 572,3 тыс. чал.
Плошча 11,7 тыс.
Аршанская акруга на карце
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Арша́нская акру́га — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў БССР у 19241930 гг. Утворана 17 ліпеня 1924. Цэнтр — г. Орша. Плошча акругі 7,9 тыс. км², пасля ўзбуйнення акруг (1927 г.) — 11,7 тыс. км². Колькасць насельніцтва 423,3 тыс. чал. (1924 г.), 572,3 тыс. чал. (1927 г.). Паводле дадзеных перапісу 1927 г. насельніцтва складалася з беларусы — 88,5 %; яўрэі — 5,9 %; рускія — 3,3 %; палякі — 1,5 %.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Аршанская акруга ў 1925 годзе
Аршанская акруга ў 1928 годзе

Уключала 10 раёнаў:

3 гарады:

5 мястэчак:

Усе раёны падзяляліся на 108 сельсаветаў.

У сувязі са скасаваннем (9 чэрвеня 1927) Барысаўскай і Калінінскай акруг да Аршанскай акругі далучаны Крупскі18 чэрвеня 1927), Мсціслаўскі, Расненскі і Чарэйскі раёны, у складзе якіх былі г. Мсціслаў, мястэчкі Бобр, Крупкі і Чарэя, 39 сельсаветаў. Акруговая газета — «Камуністычны шлях». Аршанская акруга скасавана 26 ліпеня 1930 года.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Камінскі, М. І. Аршанская акруга / М. І. Камінскі // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. Т. 1. А — Беліца / БелЭн; Рэдкал.: М. В. Біч (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1993. — 494 с., [8] к.: іл. — С. 186. — ISBN 5-85700-074-2.
  • Аршанская акруга. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 1: А — Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 1. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0036-6 (т. 1).
  • Белорусская ССР: Краткая энциклопедия. — Мн.: Гл. ред. Белорус. Сов. Энциклопедии, 1979. — Т. 1. — 768 с.