Арэст Адамавіч Кіпрэнскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Арэст Адамавіч Кіпрэнскі
руск.: Орест Кипренский
Фатаграфія
Аўтапартрэт, 1828
Дата нараджэння 13 (24) сакавіка 1782[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 12 (24) кастрычніка 1836[2] (54 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства  Расійская імперыя
Род дзейнасці мастак, графік
Жанр партрэт
Вучоба
Мастацкі кірунак рамантызм
Узнагароды
Large gold medal of the Imperial Academy of Arts
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Арэст Адамавіч Кіпрэнскі (13 (24) сакавіка 1782 — 5 (17) кастрычніка 1836) — рускі мастак, графік і жывапісец, майстар партрэта.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Арэст Кіпрэнскі, пазашлюбны сын памешчыка А. С. Дзьяканава, нарадзіўся 13 (24) сакавіка 1782 на мызе Няжынскай (в. Нежнава, дзе ўстаноўлена мемарыяльная дошка, а ў 2012 годзе плануецца ўстаноўка помніка) (паблізу Капор'я, на тэрыторыі цяперашняй Ленінградскай вобласці). Па дакументах быў запісаны ў сям'ю прыгоннага Адама Швальбэ.

Атрымаўшы вольную, ў 1788 годзе быў залічаны ў выхаваўчае вучылішча пры пецярбургскай Акадэміі мастацтваў пад прозвішчам Кіпрэнскі. Вучыўся ў акадэміі да 1803 года. Жыў у Маскве (1809 год), Цверы (1811 год), Пецярбургу (1812 год), а ў 1816—1822 і ад 1828 года — у Рыме і Неапалі.

У ліпені 1836 Кіпрэнскі ажаніўся з Аннай-Марыяй Фалькучы, для чаго яму папярэдне давялося прыняць каталіцтва.

Мастак памёр у Рыме 17 кастрычніка 1836 года ад запалення лёгкіх і быў пахаваны там жа ў царкве Сант-Андрэа-дэле-Фратэ.

Зноскі

  1. а б в Большая российская энциклопедияМ.: Большая российская энциклопедия, 2004. Праверана 24 кастрычніка 2021.
  2. http://ebookiriran.ru/index.php?id=376&section=9&view=article Праверана 24 кастрычніка 2021.
  3. Кипренский Орест Адамович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]