Асабістая дапаможная гаспадарка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Асабістая дапаможная гаспадаркагаспадарка грамадзян на прысядзібных участках. У СССР пасля калектывізацыі лічылася неперспектыўнай і цярпела істотныя абмежаванні — вялікія падаткі, забарона на набыццё коней і тэхнікі на уласныя патрэбы, абмежаванне на утрыманне жыўнасці і г.д.

З ажыццяўленнем зямельнай рэформы ў час пераходу да рыначных адносін ствараюцца больш спрыяльныя ўмовы для яе развіцця: участкі зямлі для асабістых дапаможных гаспадарак павялічаны да 1 га (з правам іх прыватызацыі), дазволена трымаць коней, набываць сельскагаспадарчыя машыны, наймаць сезонных работнікаў, наладжаны выпуск малагабарытнай тэхнікі і г.д.

У міжнародных стандартах статыстыкі і аналізу прыняты больш шырокі тэрмін — дамашняя гаспадарка.

Беларусь[правіць | правіць зыходнік]

У 1994 на Беларусі было 1 905,6 тыс. асабістых дапаможных гаспадарак. Займаючы 15,1% усіх сельскагаспадарчых угоддзяў, яны далі 85,3% бульбы, 22,1% мяса (у забойнай вазе), 35,8% малака, 42,6% яек, 67,1% воўны ад агульнарэспубліканскай іх вытворчасці. З павелічэннем зямельнага надзелу, павышэннем узроўню тэхнічнай аснашчанасці і таварнасці асабістыя дапаможныя гаспадаркі фактычна набліжаюцца да сялянскіх гаспадарак.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]