Асацыяцыя прафсаюзаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Асацыяцыя прафсаюзаў
Zrzeszenie Związków Zawodowych
Краіна
Адміністрацыйны цэнтр  Польшча
Тып арганізацыі нацыянальны прафсаюзны цэнтр
Заснаванне
Дата заснавання 1945

Асацыяцыя прафсаюзаў (польск.: Zrzeszenie Związków Zawodowych) — нацыянальны прафсаюзны цэнтр у Польшчы, які існаваў з 1945 па 1980 гады і быў цесна звязана з Польскай аб’яднанай рабочай партыяй. У снежні 1980 года Асацыяцыя прафсаюзаў была распушчана з прычыны страты большай часткі сваіх прыхільнікаў і пераходу іх у новаствораную «Салідарнасць». Пазней, у 1984 годзе ўся маёмасць Асацыяцыі была перададзена Агульнапольскаму альянсу прафсаюзаў[1].

Галіновыя арганізацыі[правіць | правіць зыходнік]

У 1956 годзе Асацыяцыя прафсаюзаў мела ў сваім складзе наступныя галіновыя арганізацыі[2]:

  • Прафсаюз работнікаў сельскай і лясной гаспадаркі
  • Прафсаюз работнікаў хімічнай прамысловасці
  • Прафсаюз работнікаў камунальнай гаспадаркі
  • Прафсаюз работнікаў сувязі
  • Прафсаюз работнікаў будаўніцтва і сумежных прафесій
  • Прафсаюз работнікаў культуры
  • Прафсаюз электраэнергетыкаў
  • Прафсаюз работнікаў харчовай прамысловасці
  • Прафсаюз работнікаў ліцейнай прамысловасці
  • Прафсаюз работнікаў аховы здароўя
  • Прафсаюз металургаў
  • Прафсаюз гарнякоў
  • Прафсаюз чыгуначнікаў
  • Прафсаюз работнікаў аўтамабільнага і паветранага транспарту
  • Прафсаюз судовых работнікаў
  • Прафсаюз дзяржаўных і грамадскіх служачых
  • Прафсаюз работнікаў тэкстыльнай, швейнай і гарбарнай прамысловасці
  • Прафсаюз работнікаў дрэваапрацоўчай і мясцовай прамысловасці
  • Прафсаюз работнікаў гандлю

Зноскі

  1. Observation (CEACR) - adopted 1993, published 80th ILC session (1993). International Labour Organization. Праверана 4 May 2021.
  2. Mitchell, James P. (1955). Directory of Labour Organizations: Europe. Washington DC: United States Department of Labour.