Астрамечава

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аграгарадок
Астрамечава
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Першая згадка
1516
Насельніцтва
  • 1 886 чал. (2009)[1]
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 162
Паштовыя індэксы
225034
Аўтамабільны код
1
СААТА
1212820056
Астрамечава на карце Беларусі ±
Астрамечава (Беларусь)
Астрамечава
Астрамечава (Брэсцкая вобласць)
Астрамечава

Астраме́чава[2] (трансліт.: Astramiečava, руск.: Остромечево) — аграгарадок у Брэсцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Лышчыцкага сельсавета. Размешчана за 22 кіламетры на поўнач ад Брэста, за 7 кіламетраў ад чыгуначнай станцыі Лышчыцы.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Вядома з XVI стагоддзя як шляхецкая ўласнасць у Берасцейскім павеце Троцкага, з 1566 года Берасцейскага ваяводстваў Вялікага Княства Літоўскага. У 1533 годзе ва ўладанні Я. І. Іллініча, у 1570 годзе — Харытаў. З 1598 года ў складзе Берасцейскай эканоміі.

У 1738 годзе маёмасць пана Сузіня. Пасля трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай у складзе Расійскай імперыі, у Слонімскай, з 1797 года — Літоўскай, з 1801 года — Гродзенскай губернях. Паводле рэвізіі 1833 года налічвалася 160 рэвізскіх душ. Сялянам належала 538 дзесяцін зямлі, асноўнымі іх заняткамі былі земляробства і жывёлагадоўля. Невялікі прыбытак атрымлівалі ад лоўлі рыбы ў ручаі Люта. Праз вёску праходзіла старадаўняя дарога на Брэст. У 1846 годзе замест драўлянай царквы была пабудавана з бутавага каменю і цэглы праваслаўная Міхайлаўская царква. У 1860 годзе сяло, маёмасць памешчыка Пузыны. У 1897 годзе працаваў хлебазапасны магазін.

У 1905 годзе сяло і маёнтак у Лышчыцкай воласці Брэсцкага павета. Маёнтак належаў А. В. Пузыню, які меў тут 921 дзесяціну зямлі. У 1905 годзе адкрыта адна з першых у Беларусі бясплатных народных бібліятэк на сродкі фонду кнігавыдаўца Ф. Ф. Паўленкава. Паводле Рыжскага мірнага дагавора ў складзе Польская Рэспублікі.

З 1939 года ў складзе БССР. З 12 кастрычніка 1940 года цэнтр Астрамечаўскага сельсавета. У Вялікую Айчынную вайну гітлераўцы спалілі 12 двароў; 10 вяскоўцаў загінулі на фронце, 4 — у партызанах.

У 1949 годзе арганізаваны першы калгас. 4 студзеня 1965 года Астрамечаўскі сельсавет скасаваны, яго населеныя пункты перададзены ў склад Лышчыцкага сельсавета. 7 лютага 1972 года да вёскі далучаны хутар Вялічкава[3]. У 1976 годзе да вёскі далучана вёска Плянта[4]. У 1988 годзе створана сельскагаспадарчае прадпрыемства «Астрамечава».

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

  • 20 двароў, 145 жыхароў (1846)
  • 51 двор, 195 жыхароў (1878)
  • 43 двары, 316 жыхароў (1897)
  • 894 жыхары (1905)
  • 29 двароў, 141 жыхар (1921)
  • 155 двароў, 776 жыхароў (1940)
  • 570 гаспадарак, 1904 жыхары (1997)
  • 686 гаспадарак, 2088 жыхароў (2005)

Інфраструктура[правіць | правіць зыходнік]

  • Сярэдняя школа
  • Дом культуры і бібліятэка
  • Камбінат бытавога абслугоўвання
  • Фельчарска-акушэрскі пункт
  • Сталовая
  • Прадуктовы і прамтаварны магазін
  • Аддзяленне сувязі
  • Звераферма
  • Кансервавы завод

Славутасці[правіць | правіць зыходнік]

Свята-Міхайлаўская царква

Страчаная спадчына[правіць | правіць зыходнік]

Сядзібны дом у пачатку XX ст.

Вядомыя асобы[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. зьвесткі перапісу 2009 году
  2. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Стро́мычы, мн.
  3. Рашэнне выканаўчага камітэта Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 7 лютага 1972 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1972, № 8 (1346).
  4. Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 19 ліпеня 1976 г. // Зборнік законаў Беларускай ССР і указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР. — 1976, № 23 (1505).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя ў 15 тамах. Т. 3, кн. 1. Брэсцкая вобласць / пад навук. рэд. А. І. Лакоткі. — Мн.: БелЭн, 2006. ISBN 985-11-0373-X.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]