Астраном

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Галілеа Галілей першым пачаў выкарыстоўваць тэлескоп для назіранняў

Астраномвучоны, які спецыялізуецца ў галіне астраноміі.

Прафесійныя астраномы — людзі, якія займаюцца астраноміяй прафесійна. Сучасныя метады астраноміі патрабуюць добрых ведаў матэматычных метадаў, таму ў прафесійных астраномаў звычайна ёсць адпаведная вышэйшая профільная адукацыя. Яны працуюць у абсерваторыях, даследчых цэнтрах або ўніверсітэтах. Вялікую частку часу вучоныя гэтай спецыяльнасці праводзяць у навуковых даследаваннях і аналізе інфармацыі, некаторыя вучоныя сумяшчаюць прафесійную занятасць з выкладчыцкай і папулярызатарскай працай. Істотна, што, з прычыны пашыранасці астраноміі як навукі, агульная катэгорыя астраномаў падзяляецца на мноства вузкіх спецыяльнасцяў: напрыклад, касмолагаў, планетолагаў, астрафізікаў, астрахімікаў, астрабіёлагаў і г.д.

Колькасць прафесійных астраномаў (у суадносінах са спецыялістамі ў іншых натуральных навуках) адносна невялікая. У Амерыканскім астранамічным таварыстве (American Astronomical Society), якое з'яўляецца галоўнай арганізацыяй прафесійных астраномаў у Паўночнай Амерыцы, уваходзіць прыблізна 6500 удзельнікаў. Сюды ўключаны вучоныя з іншых абласцей, такіх як фізіка, геалогія, машынабудаванне, даследчыя інтарэсы якіх так ці інакш звязаны з астраноміяй. Міжнародны Астранамічны Саюз (International Astronomical Union) уключае амаль 10 000 удзельнікаў з 87 краін свету.

Беларускія астраномы[правіць | правіць зыходнік]

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]