Астраханская вобласць

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Астраханская вобласць
Герб[d] Сцяг
Герб[d] Сцяг
Краіна
Уваходзіць у
Адміністрацыйны цэнтр
Дата ўтварэння 27 снежня 1943
Кіраўнік Ігар Юр’евіч Бабушкін[d][2]
Насельніцтва
  • 997 778 чал. (1 студзеня 2021)
Плошча
  • 44 100 км²
Астраханская вобласць на карце
Часавы пояс SAMT
Код ISO 3166-2 RU-AST
Код аўтам. нумароў 30
Афіцыйны сайт (руск.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Астраханская вобласць — суб’ект Расійскай Федэрацыі, у Паўднёвай федэральнай акрузе. Вобласць размешчана на Прыкаспійскай нізіне ў месцы упадзення Волгі ў Каспійскае мора. Мяжуе з Валгаградскай вобласцю — на поўначы, з Калмыкіяй — на захадзе, з Казахстанам — на ўсходзе.

Адміністрацыйны цэнтр вобласці — горад Астрахань. Вобласць была ўтворана 27 снежня 1943 года.

Нацыянальны склад: рускія (70,0 %), казахі (14,3 %), татары (7,0 %), украінцы (1,2 %), чачэнцы (1 %).

Прырода[правіць | правіць зыходнік]

Вобласць размяшчаецца ў межах Прыкаспійскай нізіны з Волга-Ахтубінскай поймай і дэльтай Волгі. Паверхня раўнінная, большая частка тэрыторыі ніжэй за ўзровень мора, ад −2,7 м на поўначы да −27,5 м на поўдні. Характэрны ўзгоркавыя падняцці (саляныя купалы вышынёй да 150 м) і Бэраўскія бугры ў дэльце Волгі.

Карысныя выкапні: кухонная соль, гіпс, нафта, газ, бішафіт.

Вялікую частку тэрыторыі вобласці займае паўпустыня. Паўпустынныя тэрыторыі выкарыстоўваюць пераважна пад пашы.

Клімат рэзка засушлівы з нарастаннем засушлівасці з захаду на ўсход. Сярэдняя тэмпература студзеня ад −10 °C на поўначы да −6 °C на поўдні, сярэдняя тэмпература ліпеня — каля 25 °C. Ападкаў каля 200 мм за год.

Галоўная рака ВолгаАхтубай) падзяляецца на мноства рукавоў (больш за 800, найбольшыя — Бахтэмір, Болда, Бузан), якія ўтвараюць яе складаную дэльту. На тэрыторыі вобласці знаходзяцца шматлікія прэсныя (ільмені) і мінеральныя азёры, самае вялікае салёнае возера — Баскунчак.

У раслінным покрыве пераважаюць злакі (кавыль, ціпчак, жытнік), палын і салянкі паўпустыняў на светла-каштанавых саланцаватых і бурых глебах.

У Волга-Ахтубінскай пойме і дэльце Волгі растуць пойменныя лясы, лугавая расліннасць на алювіяльных глебах; трапляюцца лотас, чылім (вадзяны арэх), зараснікі трыснягу. У водах жывуць больш за 50 відаў рыб, каля 30 — прамысловыя.

На тэрыторыі вобласць размешчаны Астраханскі запаведнік.

Гаспадарка[правіць | правіць зыходнік]

Асноўныя галіны прамысловасці — лёгкая (трыкатажная, швейная, гарбарна-абутковая, футравая), харчовая (рыбная, агароднінакансервавая, мясная, саляная), машынабудаванне і металаапрацоўка (суднабудаванне, суднарамонт).

Развіты дрэваапрацоўчая, цэлюлозна-папяровая, нафтагазаздабыўная і хімічная прамысловасць, вытворчасць будаўнічых матэрыялаў.

Сельская гаспадарка ў Астраханскай вобласці прадстаўлена пасевамі збожжавых, вырошчваннем агародніны, садавіны, бахчавых. Асноўныя культуры — рыс, памідоры, кавуны (на арашальных землях). Развіты мяса-воўнавая авечкагадоўля і мяса-малочная жывёлагадоўля.

Транспарт[правіць | правіць зыходнік]

Развіты рачны і марскі транспарт. Порт — Астрахань. Чыгуначныя лініі Астрахань — Саратаў, Астрахань — Верхні Баскунчак — Валгаград, Астрахань — Гур’еў, аўтадарогі Астрахань — Валгаград, Астрахань — Эліста і Астрахань — Кізляр.

Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел[правіць | правіць зыходнік]

Буйнейшыя гарады: Астрахань, Ахтубінск, Знаменск.

Муніцыпальныя раёны[правіць | правіць зыходнік]

Вобласць падзяляецца на 11 раёнаў.

Сцяг/Герб Муніцыпальны раён Адміністрацыйны
цэнтр
Плошча,
км²
Насельніцтва,
чал. (2020)[4]
1 Ахтубінскі раён г. Ахтубінск 7 810 58 260
2 Валадарскі раён пас. Валадарскі 3 883 44 711
3 Енатаеўскі раён с. Енатаеўка 6 300 25 346
4 Ікранінскі раён с. Ікранае 1 950 48 489
5 Камызяцкі раён г. Камызяк 3 493 47 716
6 Краснаярскі раён с. Красны Яр 5 260 36 321
7 Ліманскі раён пгт Ліман 2 100 28 459
8 Нарыманаўскі раён г. Нарыманаў 6 100 48 323
9 Прыволжскі раён с. Началава 841 62 536
10 Харабалінскі раён г. Харабалі 7 100 40 154
11 Чарнаярскі раён с. Чорны Яр 4 200 19 570

Вядомыя асобы[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. АКТМУ Праверана 13 сакавіка 2015.
  2. Бабушкин побеждает на выборах губернатора Астраханской области с 75,64% голосов // КоммерсантъКоммерсантъ, 2019. — 125000 экз. — ISSN 1563-6380; 1561-347X
  3. Шахрай С. М., Алексеев С. С., Собчак А. А. и др. Конституция Российской Федерации // Российская газетаРоссия: 1993. — Т. 102. — С. 102. — ISSN 1606-5484; 1560-0823 Праверана 24 кастрычніка 2016.
  4. Таблица 5. Численность населения России, федеральных округов, субъектов Российской Федерации, городских округов, муниципальных районов, муниципальных округов, городских и сельских поселений, городских населенных пунктов, сельских населенных пунктов с населением 3000 человек и более. Итоги Всероссийской переписи населения 2020 года. На 1 октября 2021 года. Том 1. Численность и размещения населения (XLSX). Архівавана 24 студзеня 2020. Дата обращения: 1 сентября 2022. Архивировано 1 сентября 2022 года.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]