Атаман

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Атаман Фёдар Краснашчокаў  (руск.)

Атаман (правадыр, начальнік) — старэйшы ў родзе і правадыр у стэпавых народаў, правадыр казакоў або (саст.) наогул старэйшы ў справе (як тамада ў каўказскіх народаў). Па адной з версій, слова паходзіць ад цюркскага слова «ата» — «бацька»/«дзед» з асабістым заканчэннем «ман» («мен — чалавек») і літаральна азначае «бацька людзей». Аналагамі тытула «атаман» з’яўляюцца такія звароты да старэйшых і начальнікам як баця-камандзір, бацюшка-цар, бацька-атаман (пар. з турэцкім «ага» («афіцэр») ад «ага» — старэйшы, старшына).

Слова таксама можа выкарыстоўвацца ў значэнні кіраўнік нерэгулярнага, незалежнага ад дзяржаўнай улады вайсковага атрада (часам шайкі разбойнікаў).

У грамадзянскую вайну 1918—20 атаманамі называлі камандзіраў у часцях белай гвардыі.

У казакаў[правіць | правіць зыходнік]

Атаман — вышэйшы начальнік казацкага войска — камандзір (вайсковы, наказны, паходны, кашавы атаман), начальнік казацкай адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкі (аддзела, акружны, станічны, хугарскі атаман) або камандзір падраздзялення (куранны атаман). У Запарожскім казацкім войску існавалі кашавыя і куранныя атаманы, у Данскім — вайсковыя. На пачатку 18 ст. атаман у Данскім войску назначаўся ўрадам, з 1723 ён называўся вайсковым наказным атаманам, з 1866 меў правы генерал-губернатара і камандуючага вайсковай акругай. Званне атамана адменена пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 года. Адноўлена ў Расіі на пачатку 1990-х г. у сувязі з адраджэннем казацкага руху.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]