Атлантыда

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Гіпатэтычная лакалізацыя Атлантыды ў Міжземным моры

Атлантыда — легендарная зямля (востраў, архіпелаг ці нават кантынент), якая апусцілася на марское дно ў выніку землетрасення або іншага катаклізму, разам са сваімі жыхарамі — атлантамі. Упершыню згадваецца ў Платона ў дыялогах «Цімей» і «Крыцій». На дадзены момант у навуковых кругах лічыцца або цалкам выдуманым Платонам філасофскім міфам, або — міфам, складзеным на аснове ўспамінаў пра нейкую старажытную катастрофу, магчыма аб прарыве міжземнаморскіх вод у Чорнае мора ў канцы 4 тысячагоддзі да н.э. ці вывяржэнні вулкана на востраве Сантарын у сярэдзіне XV ст. да н.э. Пры гэтым, у кругах калянавуковых Атлантыда з'яўляецца прадметам самых разнастайных гіпотэз. Атлантыда стала таксама папулярным аб'ектам мастацкай творчасці, фантастычных твораў.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]