Афтальмалогія

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Выкарыстанне аптычнага рэфрактометра (фароптара)

Афтальмалогія (ад грэч. Ὀφθαλμός — «вока» і λόγος — «вучэнне») — раздзел медыцыны, які вывучае анатомію і фізіялогію органаў зроку, хваробы вачэй і распрацоўвае метады лячэння і прафілактыкі.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Афтальмалогія вылучылася з хірургіі ў асобную дысцыпліну ў XIX ст.

Вучэнне аб захворваннях вачэй пачало фарміравацца ў старажытных цывілізацыях. Упершыню хваробы вачэй былі згаданыя ў зборы законаў Хамурапі (Вавілон, XVIII ст. да н. э.). Першыя папірусы Старажытнага Егіпта, якія ўтрымліваюць звесткі пра вочных хваробах, датуюцца XVII—XV стст. да н. э.