Бабок

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Бабок

Бабок трохлісты (Menyanthes trifoliata)
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Menyanthes trifoliata L.


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  30102
NCBI  28525
EOL  584945
IPNI  370147-1
TPL  kew-2505977

Бабок, бабок трохлісты[3], бабоўнік, трыфоль, трыліснік (Menyanthes) — род кветкавых раслін сямейства Бабковыя (Menyanthaceae). Уключае адзін від — бабок трохлісты (Menyanthes trifoliata L.).

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Шматгадовая травяністая расліна вышынёй 20—35 см з тоўстым, доўгім, паўзучым карэнішчам. Лісце трайчастае, суцэпьнакрайняе, чаргаванае, прыкаранёвае, на доўгіх чаранках. Кветаноснае сцябло бязлістае, бакавое. Кветкі двухполыя, бледна-ружовыя або белыя, духмяныя, з нектарнікамі, у густых прамастойных гронках. Плод — акруглая каробачка.

Пашырэнне[правіць | правіць зыходнік]

Паштовая марка Беларусі.

Пашыраны ў Паўночным паўшар’і. На тэрыторыі Беларусі трапляецца на нізінных і сфагнавых балотах, па забалочаных берагах рэк, азёр, канаў, утварае зараснікі.

Выкарыстанне[правіць | правіць зыходнік]

Лекавая (жаўцягонны сродак і ўзбуджальнік апетыту), фарбавальная, меданосная і дэкаратыўная расліна, мае гліказіды меніянцін, меліянцін, алкалоід генцыянін, вітамін С, дубільныя рэчывы і інш.

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Назва згодна з Я. П. Шмярко, І. П. Мазан. Лекавыя расліны ў комплексным лячэнні. — Мн: Навука і тэхніка, 1989. — С. 388. — 399 с. — ISBN 5-343-00120-3.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

  • Бабок: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)