Бабрыкоўскі сельсавет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Бабрыкоўскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Пінскі раён
Уключае 9 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Бобрык
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940
Насельніцтва (2009) 2 088
Код аўтам. нумароў 1

Бабрыко́ўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Пінскага раёна Брэсцкай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — вёска Бобрык.

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Лагішынскага раёна Пінскай вобласці БССР, з 8 студзеня 1954 года — Брэсцкай вобласці. 20 мая 1957 года ў склад сельсавета з Лышчаўскага сельсавета перададзена вёска Дабраслаўка[1]. Пасля скасавання Лагішынскага раёна 25 снежня 1962 года ўвайшоў у склад Пінскага раёна. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета 10 населеных пунктаў[2].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 2088 чалавек[3], з іх 97,7 % — беларусы[4].

Зноскі

  1. Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 20 мая 1957 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1957, № 5.
  2. Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 29. — 248 с. — 10 000 экз.
  3. Насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года Архівавана 2 кастрычніка 2019.
  4. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.