Багдан Агінскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Багдан Агінскі
польск.: Bohdan Matwiejewicz Ogiński
Брама[d]
Брама[d]
маршалак Трыбунала Вялікага Княства Літоўскага
староста дарсунішскі[d]
2-і падкаморы троцкі[d]
6 верасня 1580 — 1625
Папярэднік Андрэй Дзержак[d]
Пераемнік Пётр Валовіч[d]

Нараджэнне каля 1551
Смерць не раней за 8 сакавіка 1625 і не пазней за 11 верасня 1625
Месца пахавання
Род Агінскія
Бацька Мацей Глазына[d]
Маці Кацярына Юрлоўна[d]
Жонка Раіна з Валовічаў[d][1][2]
Дзеці Самуэль Леў Агінскі, Аляксандр Агінскі, Ян Фелікс Агінскі[d], Барбара з Агінскіх[d] і Ганна з Агінскіх[d]
Веравызнанне праваслаўе[2]

Багдан Агінскі (? — 1625) — дзяржаўны і вайсковы дзеяч Вялікага княства Літоўскага. Ротмістр гусарскі, палкоўнік войска ВКЛ, падкаморы троцкі1580).

Валодаў маёнткамі Агінты, Кроны1570) і Еўе ў Троцкім ваяводстве. У 1579 атрымаў у спадчыну мястэчка Кармялаў.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Герб Багдана Агінскага. 1601

Паходзіў са старэйшай княжацкай лініі роду Агінскіх, сын Мацвея.

Абіраўся дэпутатам на соймы 1607, 1608 і 1613, маршалак Трыбуналу Вялікага княства Літоўскага. Удзельнік Інфлянцкай вайны.

Староста Віленскага праваслаўнага брацтва. Заснаваў брацкую школу ў Вільні[3], а ў 1611 — друкарню ў Еўі.

У шлюбе з Раінай Валовіч меў 4 сыны і 4 дачкі[4].

Нашчадкі:

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — 684 с.: іл. ISBN 985-11-0314-4.
  • Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 1: А — Беліца / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: М. В. Біч і інш.; Прадм. М. Ткачова; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1993. — 494 с., [8] к.: іл. ISBN 5-85700-074-2.