Бамбардзіроўка Вукро

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Бамбаванне Вукро)

Бамбардзіроўка Вукро — налёт ВПС Эфіопіі на горад Вукро (Тыграй, Эфіопія) 16 лістапада 2020 года падчас Тыграйскага канфлікту. На той момант горад кантраляваўся паўстанцамі НФВТ. Паветраная атака папярэднічала штурму Вукро эфіопа-эрытрэйскімі сіламі. У налёце ўдзельнічалі як баявыя самалёты, так і ваенныя беспілотнікі «Птэразаўр» кітайскай вытворчасці. Дроны, запушчаныя з базы ў Асэбе ў Эрытрэі, меркавана кіраваліся спецыялістамі з ААЭ. У ходзе атакі пацярпелі як ваенныя, так і грамадзянскія аб’екты. Паводле звестак «Тыграй: Атлас гуманітарнай сітуацыі», загінула 14 мірных жыхароў. Аб ахвярах сярод паўстанцаў не паведамлялася.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]