Бамія

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Бамія

Бамія
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Abelmoschus esculentus (L.) Moench

Сінонімы
Hibiscus esculentus L.

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  21770
NCBI  455045
EOL  584458
GRIN  t:619
IPNI  558006-1
TPL  kew-2609574

Ба́мія[3] (Abelmoschus esculentus, раней лічылася Hibiscus esculentus) — від кветкавых раслін роду Абельмош (Abelmoschus) сямейства Мальвавыя, вырошчваецца ў якасці гародніны.

Батанічнае апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Аднагадовая травяністая расліна вышынёй да 2 м. Лісце пальчаталопасцевае, на доўгіх чаранках. Кветкі жоўтага колеру, адзіночныя, размешчаныя ў пазухах лісця. Плодкаробачка выцягнутай формы даўжынёй да 25 см.

Распаўсюджанне і экалогія[правіць | правіць зыходнік]

Цеплалюбівая і святлолюбівая расліна. Паходзіць з Усходняй Афрыкі. Вырошчваецца ў краінах Паўночнай Амерыкі, Паўднёвай Еўропы, у Закаўказзі.

Гаспадарчае значэнне[правіць | правіць зыходнік]

Тэхнічная, лекавая, кармавая і гароднінная расліна. Са сцёблаў вырабляюць грубыя валокны. Няспелыя плады і лісце спажываць у ежу. З насення баміі вырабляюць сурагаты кавы і какавы.

Злева направа: кветка, плады, плод у разрэзе

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Напісанне Бамія у адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах., Т. 2. — Мн., 1996. — С. 271.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]