Барбароўскі сельсавет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Барбароўскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Мазырскі раён
Уключае 8 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Барбароў
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924
Насельніцтва (2009) 543
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 3

Барбаро́ўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Мазырскага раёна Гомельскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2011 года вёска) Барбароў.

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Нараўлянскага раёна Мазырскай акругі БССР, з 26 ліпеня 1930 года Нараўлянскага раёна БССР, з 21 чэрвеня 1935 года — Мазырскай акругі, з 20 лютага 1938 года — Палескай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Гомельскай вобласці. 24 сакавіка 1960 года ў склад Міхалкаўскага сельсавета Мазырскага раёна перададзены 3 населеныя пункты (Праўцюкі, Стрэльск і Стрэльская Горка)[1]. З 25 снежня 1962 года ў складзе Ельскага раёна. З 19 верасня 1963 года ў Мазырскім раёне[2].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 543 чалавекі[3], з іх 96,7 % — беларусы[4].

Зноскі

  1. Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 24 сакавіка 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 7.
  2. Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога (сельскага) Савета дэпутатаў працоўных ад 19 верасня 1963 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1963, № 34 (1034).
  3. Насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года Архівавана 2 кастрычніка 2019.
  4. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.