Барыс Віктаравіч Канявега

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Футбол
Барыс Канявега
Поўнае імя Барыс Віктаравіч Канявега
Нарадзіўся 6 жніўня 1995(1995-08-06)[1] (28 гадоў)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 178 см
Вага 70 кг[2]
Пазіцыя паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Беларусь Ніва (Доўбізна)
Пасада трэнер
Клубная кар’ера[* 1]
2013—2016 Беларусь Дынама (Брэст) 43 (0)
2017 Беларусь Хваля (Пінск) 27 (4)
2018—2019 Беларусь Рух (Брэст) 21 (0)
2020 Беларусь Дынама-Брэст-1960 (Маларыта) 22 (1)
2021—2022 Беларусь Ніва (Доўбізна) 33 (14)
Нацыянальная зборная[* 2]
2014 Беларусь Беларусь (да 21) 1 (0)
Трэнерская кар’ера
2023 Беларусь Ніва (Доўбізна)
2023— Беларусь Ніва (Доўбізна) трэнер
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 4 снежня 2023.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 25 снежня 2014

Барыс Канявега (нар. 6 жніўня 1995) — беларускі футбаліст (паўабаронца) і трэнер. У цяперашні час працуе трэнерам у клубе «Ніва» з Доўбізны.

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

З 2013 года пачаў выступаць за дубль брэсцкага «Дынама». У сезоне 2014 стаў трывала з’яўляцца і ў асноўнай камандзе, звычайна выходзячы на замену. У ліпені 2015 года атрымаў траўму, з-за якой выбыў да канца сезона. Пачатак сезона 2016 правёў у аснове брэстчан, выходзячы ў стартавым складзе, звычайна ў апорнай зоне. Улетку атрымаў траўму, вярнуўся на поле ў канцы сезона, але выступаў ужо толькі за дубль.

У лютым 2017 года знаходзіўся на праглядзе ў «Тарпеда-БелАЗ», але не падышоў[3]. Пазней адправіўся ў пінскую «Хвалю», з якой у выніку падпісаў кантракт[4]. У «Хвалі» замацаваўся ў асноўным складзе.

У пачатку 2018 года праходзіў прагляд у «Мінску», аднак пазней далучыўся да брэсцкага «Руха», з якім неўзабаве падпісаў кантракт. Пачынаў сезон 2018 у якасці іграка асновы, але ў ліпені атрымаў траўму і выбыў да канца сезона. У сезоне 2019 з-за траўм з’яўляўся на полі эпізадычна.

У лютым 2020 года падпісаў кантракт з мікашэвіцкім «Гранітам»[5], аднак ужо ў красавіку 2020 года па фінансавых прычынах пакінуў каманду[6] і неўзабаве далучыўся да клуба «Дынама-Брэст-1960» з Другой лігі.

У 2021 годзе стаў іграком іншага клуба Другой лігі — «Нівы» з Доўбізны. У 2022 годзе разам з клубам перамог у Другой лізе. З пачатку 2023 года засяродзіўся на трэнерскай дзейнасці ў клубе.

Міжнародная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

13 жніўня 2014 года правёў сваю адзіную сустрэчу за моладзевую зборную Беларусі, выйшаўшы на замену ў другім тайме таварыскага матча з Малдовай (0:1).

Трэнерская кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

У снежні 2022 года атрымаў трэнерскую ліцэнзію катэгорыі C[7], у снежні 2023 года — трэнерскую ліцэнзію катэгорыі B[8].

У лютым 2023 года стала вядома, што Канявега ў новым сезоне будзе галоўным трэнерам «Нівы»[9], аднак у красавіку ён саступіў пасаду Андрэю Пракапюку, а сам стаў яго памочнікам.

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Статыстыка выступленняў[правіць | правіць зыходнік]

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2013 дубль Дынама Беларусь 21 1
2014 Д1 Дынама Беларусь 19 0
2015 Д1 Дынама Беларусь 12 0
2016 Д1 Дынама Беларусь 12 0
2017 Д2 Хваля Беларусь 27 4
2018 Д3 Рух Беларусь 14 0
2019 Д2 Рух Беларусь 7 0
2020 Д3 Дынама-Брэст-1960 Беларусь 22 1
2021 Д3 Ніва Беларусь 14 6
2022 Д3 Ніва Беларусь 19 8

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. Boris Konevega // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. https://www.pressball.by/footballstat/boris_konevega/
  3. Коневега и Гардазари не подошли "Торпедо-БелАЗ" (руск.). football.by (14 лютага 2017). Праверана 4 снежня 2023.
  4. "Волна" подписала Татаревича, Коневегу и Дыбина (руск.). football.by (1 сакавіка 2017). Праверана 4 снежня 2023.
  5. Коневега перешел в "Гранит" (руск.). football.by (21 лютага 2020). Праверана 4 снежня 2023.
  6. За день до старта первой лиги 7 футболистов единовременно покинули «Гранит» из-за финансовых условий (руск.). by.tribuna.com.
  7. Тренеры получили лицензии УЕФА категории «С» (руск.). abff.by (26 снежня 2022). Праверана 4 снежня 2023.
  8. Александр Глеб, Владимир Бушма, Павел Рыбак и другие получили тренерскую лицензию "В" (руск.). football.by (14 снежня 2023). Праверана 8 лютага 2024.
  9. Коневега возглавит "Ниву" (руск.). football.by (20 лютага 2023). Праверана 4 снежня 2023.