Бар’ерны востраў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Бар'ерныя астравы ўзждоўж узбярэжжа Паўночнай Караліны

Бар'ерны востраў — кавалак сушы уздоўж мацерыка або большага па памерах вострава, сфарміраваны асадкамі. Звычайна бар'ерныя астравы ўяўляюць сабою вузкія пясчаныя косы, аддзеленыя ад асноўнага ўзбярэжжа лагунамі. Часцяком фарміруюць працяглыя ланцугі.

Сучасныя бар'ерныя астравы адносна маладыя, узнікаюць з эпохі галацэна ў выніку ваганняў мора на літаральных пакатых схілах у месцах, дзе з аднаго боку маюцца крыніцы для вымывання пяску і іншых наносаў, з другога — моцны прыбой, які затрымоўвае далейшае вымыванне ў акіян.

Бар'ерныя астравы не стабільны, іх рэльеф і абрысы мяняюцца пад уплывам хваль і вятроў. Яны абараняюць асноўную берагавую лінію ад штормаў, ствараюць унікальныя прыбярэжныя экалагічныя зоны.

Прыклады бар'ерных астравоў:

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]