Баспор

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Гістарычная дзяржава
Баспорскае царства
480 да н. э. — VI ст. н.э.

Сталіца Пантыкапей
Мова(ы) кайнэ і Scythian[d]
Рэлігія старажытнагрэчаская рэлігія[d]
Форма кіравання манархія
Пераемнасць
Візантыя >
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Баспо́р — рабаўладальніцкая дзяржава ў Паўночным Прычарнамор'і. Сталіца: г. Пантыкапей (суч. Керч). Існавала з 480 да н.э. да 370-х гг. нашай эры.

Дзяржава была створана ў выніку аб'яднання (480 да н.э.) грэчаскіх гарадоў-калоній (полісаў): Пантыкапея, Мірмекія, Німфея, Фанагорыі, Гаргіпіі, Кепаў і інш. Найбольшага росквіту дасягнула ў 4 ст. да н.э., калі ў яе склад уваходзілі Усходні Крым, Ніжняе Прыкубанне, Усходняе Прыазоўе. Вёўся гандаль з Грэцыяй і Малой Азіяй, таксама са скіфамі і сарматамі. Да 438 да н.э. царавала дынастыя Археанактыдаў, на працягу наступных зв. 300 гадоў — дынастыя Спартакідаў. У 2-й пал. 2 ст. да н.э. у дзяржаве абвастрыўся сацыяльны канфлікт, і пад пагрозай захопу краіны скіфамі апошні са Спартакідаў, Перысад V, перадаў уладу пантыйскаму цару Мітрыдату VI Еўпатару (107 да н.э.). Пасля смерці Мітрыдата VI (63 да н.э.) Баспор палітычна залежаў ад Рыма, але ў склад Рымскай дзяржавы не ўваходзіў. Новы росквіт быў перажыты ў 1—2 ст. У гэтыя перыяд у дзяржаву былі ўключаныя землі крымскіх скіфаў і таўраў, а культура набывала ўсё больш акрэслены скіфа-сармацкі характар. У сярэдзіне 3 ст. на Баспор нападалі готы, бораны і інш. Дзяржава заняпала, і перастала існаваць пад націскам гунаў, у 370-я гг.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]