Баі за аэрапорт Трыпалі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Баі за аэрапорт Трыпалі
Асноўны канфлікт: Грамадзянская вайна ў Лівіі (з 2014)
Дата 13 ліпеня23 жніўня 2014 года
Месца Міжнародны аэрапорт Трыпалі
Праціўнікі
Лівія Брыгады Зінтан:
  • Батальён Аль-Какі
  •  Батальён Аль-Саваік
  •  Батальёны Варшафана
  • Ахова аэрапорта

пры падтрымцы:

Джыхад Кааліцыя «Лівійскі світанак»:

пры падтрымцы:

Баі за аэрапорт Трыпалі — баі Другой грамадзянскай вайны ў Лівіі за авалоданне міжнародным аэрапортам Трыпалі. Штурм паветранай гавані праходзіў у рамках серыі аперацый «Лівійскі світанак» (араб. فجر ليبيا‎‎), што праводзіла кааліцыя ісламісцкіх апалчэнцаў, якія ўзначальвалі кампанію дзяржаўнага перавароту супраць Палаты прадстаўнікоў Лівіі. Баі скончыліся захопам аэрапорта і ў канчатковым выніку яго знішчэннем.

Усё пачалося з паразы ісламісцкіх палітыкаў на парламенцкіх выбарах у Лівіі 2014 года, пасля чаго Аперацыйная зала лівійскіх рэвалюцыянераў і брыгады Місурата пачалі вайну з парламентам, які ў значнай ступені быў антыісламісцкім. Прыкметна, што самі кандыдаты ў дэпутаты ад ісламісцкіх сіл раней спрабавалі распусціць Аперацыйную залу лівійскіх рэвалюцыянераў у сувязі з спробай перавароту ў 2013 годзе, але змаглі зрабіць гэта пасля вынікаў выбараў.

Тады, 13 ліпеня, кааліцыя «Лівійскі світанак» пачала аперацыю па захопу аэрапорта. Шмат самалётаў было знішчана на зямлі. Аперацыя атрымала дзяржаўную падтрымку ад вялікага муфтыя Садзіка Аль-Гарыяні. Ужо 23 жніўня абараняючая яго брыгада Зінтана выйшла з аэрапорта. Яна заяўляла, што адступіла, бо атрымала даручэнне ў парламенце. Пазней гэта пацвердзілі парламенцкія крыніцы.

Зноскі

  1. а б в D. Kirkpatrick, David. Egypt and United Arab Emirates Said to Have Secretly Carried Out Libya Airstrikes. The New York Times (25 жніўня 2014). Праверана August 25, 2014.
  2. http://www.libyaherald.com/2014/08/28/egypt-prepared-to-take-lead-in-ensuring-stability-in-libya/

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]