Бекеша

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Гетман Стэфан Чарнецкі ў бекешы.

Беке́ша, або бекеш (венг.: bekes — доўгі кажуш) — мужчынскае паліто старадаўняга крою са зборкамі ў таліі. Таксама бекешай называецца шуба, пакрытая чым-небудзь[1]. Асаблівасцю бекешы лічылася футравая аздоба па рукавах, нізе, кішэнях і невялікі адкладны ці стаячы каўнер[2].

Каспар Бекеш

Назва адзення паходзіць ад імя вялікалітоўскага дзяржаўнага і ваеннага дзеяча Каспара Бекеша, які камандаваў венгерскай пяхотай, франта, сябра і паплечніка Стафана Баторыя (1533—1586).

Гэтая вопратка вядома ў асяродку феадальнай шляхты XVI стагоддзя. Так, у жыхара Гродна зямяніна Міцуты ў 1599 годзе была «бекешка ездецкая сукна чорного влоского, завыйкамі лисеми новыми подшитая», якая каштавала 14 коп грошаў[3].

У XVIII была папулярнай сярод дробнай шляхты і мяшчан, з часам, у XIX стагоддзі, стала элементам афіцыйнага гарадскога касцюма.

Зноскі

  1. Бекеша // Этнаграфія Беларусі: Энцыклапедыя / Рэдкалегія: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. . — Мн.: БелСЭ, 1989. — 575 с. — ISBN 5-85700-014-9.
  2. Бялявіна, В. М. Беларускі касцяюм / В. М. Бялявіна, Л. В. Ракава. — Мінск : Беларусь, 2017. — 463 с. : іл. ISBN 978-985-01-1241-5
  3. Археографический сборник документов, относящихся к истории Северо-Западной Руси, издаваемый при Управлении Виленского учебного округа. Вильна, 1867—194. Т. 3. С. 50.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]