Беларускі настаўніцкі саюз

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Беларускі настаўніцкі саюз — прафесіянальна-палітычная арганізацыя беларускіх настаўнікаў. Дзейнічаў у 1907 г. Заснаваны на ўстаноўчым з'ездзе ў Вільні 25 сакавіка 1907 г.

Мэты[правіць | правіць зыходнік]

Ставіў мэту рэарганізацыю сістэмы асветы на шырокіх дэмакратычных асновах для ўздыму грамадзянскай самасвядомасці і культуры народа. Выступаў за свецкі характар асветы; адмену саслоўных, нацыянальных і рэлігійных абмежаванняў у сферы адукацыі; перадачу школьнай справы ў распараджэнне дэмакратычна выбраных настаўніцкіх саветаў, якія б дзейнічалі пад кантролем органаў мясцовага самакіравання; перавод пачатковага навучання на беларускую мову (пры захаванні вывучэння рускай і іншых мясцовых моў); увядзенне беларускай і іншых мясцовых моў у праграмы настаўніцкіх семінарый; паляпшэнне матэрыяльнага і культурнага становішча настаўнікаў.

Дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

У верасні 1907 г. была створана група саюза ў Віленскім павеце. Аднак ва ўмовах рэакцыі, што наступіла пасля паражэння рэвалюцыі 1905—1907, саюз не змог разгарнуць шырокую дзейнасць і фактычна спыніў існаванне.

Адноўлены намаганнямі І. Луцкевіча ў час 1-й сусветнай вайны, але забаронены германскімі акупацыйнымі ўладамі.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]