Беларусь мяцежная (кніга)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Беларусь мяцежная
Аўтар Ніна Стужынская
Мова арыгінала беларуская
Дата напісання 2011
Выдавецтва «Наша будучыня», Вільнюс
Колькасць старонак 383

«Беларусь мяцежная» — кніга Ніны Стужынскай прысвечаная гісторыі ўзброенага антысавецкага супраціву ў 1920-я.

Кніга прысвечаная маладаследаваным і малавядомым падзеям беларускага супраціву — Слуцкаму паўстанню, дзейнасці антысавецкай партызанкі ў 20-я гады XX стагоддзя, выбітным асобам таго часу. Аўтар знайшла і выкарыстала шмат раней невядомых крыніц, у тым ліку і дакументы ДПУ, прыватныя лісты, успаміны ветэранаў. Яна дакладна абвяргае міф камуністычнай прапаганды аб тым, што беларускі народ падтрымліваў бальшавіцкі рэжым.