Бернарду Са-да-Бандэйра

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Бернарду Са-да-Бандэйра
парт.: Bernardo de Sá Nogueira de Figueiredo
Род дзейнасці палітык, міністр, ваенны
Дата нараджэння 26 верасня 1795(1795-09-26)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 6 студзеня 1876(1876-01-06)[1] (80 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Партыя
Аўтограф Выява аўтографа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Marquês de Sá da Bandeira
Marquês de Sá da Bandeira

Берна́рду Са-да-Бандэ́йра (парт.: Bernardo de Sá Nogueira de Figueiredo, marquês de Sá da Bandeira, /sa dɐ bɐ̃ˈdɐjɾɐ/; 26 верасня 1795, Сантарэн, — 6 студзеня 1876, Лісабон) — партугальскі дзяржаўны дзеяч, маркіз.

У 1820 годзе далучыўся да рэвалюцыянераў; у 1823 годзе выступіў абаронцам канстытуцыі і пасля трыўмфу абсалютызму вымушаны быў бегчы за мяжу.

Калі дон Педру дараваў хартыю, Са-да-Бандэйра вярнуўся ў Партугалію, дзе заняў пасаду марскога міністра. У 1836 годзе ён узначаліў паўстанне супраць герцага Сальданьі, з-за чаго быў пазбаўлены усіх пасад, але пасля ўсеагульнай амністыі адноўлены ў правах. Пазней некалькі разоў быў міністрам і два разы прэзідэнтам савета міністраў.

Пры напісанні артыкула выкарыстаны матэрыял з Энцыклапедычнага слоўніка Бракгаўза і Эфрона (1890—1907).
  1. а б Bernardo Bandeira // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.