Бобрык (Крупскі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Бобрык
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 33 чал. (2010)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1796
Аўтамабільны код
5
СААТА
6230836006
Бобрык на карце Беларусі ±
Бобрык (Крупскі раён) (Беларусь)
Бобрык (Крупскі раён)
Бобрык (Крупскі раён) (Мінская вобласць)
Бобрык (Крупскі раён)

Бо́брык[1] (трансліт.: Bobryk, руск.: Бобрик) — вёска ў Крупскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Акцябрскага сельсавета.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Вядома з 1775 года як вёска маёнтка Чарэя, у закладзе Ю. Салагуба, 12 «дымоў». Пасля 1790 года яе набыў пан Мілаш.

У 1909 годзе — у Чарэйскай воласці Сенненскага павета Магілёўскай губерні. Пасля ўстанаўлення савецкай улады — у Заборскім сельсавеце Чарэйскага, з 8 ліпеня 1931 года — Крупскага раёнаў. У 1930 годзе вяскоўцы аб’ядналіся ў калгас «Бальшавік». На франтах Вялікай Айчыннай вайны загінулі 7 чалавек, у партызанскай барацьбе — 3. Вёска была часткова спалена.

Пасля вайны адбудавана. У 1960 годзе вёска ў складзе саўгаса «40 год Кастрычніка», з 1965 года — саўгаса, потым — калгаса «Касянічы». З 5 мая 1962 года вёска ў складзе Абчугскага сельсавета[2].

На 1 студзеня 1998 года ў вёсцы размяшчаліся крама, жывёлагадоўчая ферма[3].

З 28 мая 2013 года вёска ў складзе Акцябрскага сельсавета[4].

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

  • XIX стагоддзе: 1873 год — 33 мужчыны.
  • XX стагоддзе: 1909 год — 40 двароў, 275 жыхароў; 1941 год — 55 двароў, 195 жыхароў; 1998 год — 33 гаспадаркі, 65 жыхароў.

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
  2. Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 5 мая 1962 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1962, № 19 (978).
  3. Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Крупскага раёна (Беларус. Энцыкл.; Гал. рэд. Беларус. Энцыкл.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.; БелЭн, 1999. — 640 с. іл. ISBN 985-11-0143-5.
  4. Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области Архівавана 31 сакавіка 2016.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]