Бодрычы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Бо́дрычы, абадрыты: племя палабскіх славян, што засяляла ўзбярэжжа Балтыйскага мора ў ніжнім цячэнні р. Лабы (Эльбы).

Займаліся земляробствам, рыбалоўствам, рамёствамі і інш. Вялікія гарады (Велеград, Старград і інш.) гандлявалі з землямі Русі, Германіі, Скандынавіі.

З 8 ст., паводле паведамленняў хронік, бодрычы ўзначальвалі саюз плямёнаў, у які, між іншым, уваходзілі вагры, палабы і інш. У 8—9 ст. бодрычы, у саюзе з франкамі, ваявалі супраць саксаў і датчанаў. З 10 ст., пасля распаду дзяржавы Каралінгаў, бодрычы змагаліся супраць германскіх феадалаў. У 11 ст. бодрычы ўзначалілі вялікае аб'яднанне суседніх славянскіх плямёнаў — Вендскую дзяржаву, якая існавала амаль стагоддзе. У 2-й пал. 12 ст. былі заваяваныя нямецкімі феадаламі, пазней анямечаныя.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]