Бостанскі ўніверсітэт

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Бостанскі ўніверсітэт
(BU)
англ.: Boston University
Арыгінальная назва англ.: Boston University
Міжнародная назва лац.: Universitas Bostoniensis
Дэвіз Learning, Virtue, Piety
Заснаваны 1839
Тып Прыватны
Рэктар Дэвід Кэмпбел
Прэзідэнт Роберт Браўн  (англ.)
Студэнты 31766
Выкладчыкаў 3931
Размяшчэнне Масачусетс, ЗША
Узнагароды
Сайт bu.edu
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Марш Плаза і атачальныя будынкі ў кампусе на рацэ Чарлз

Бостанскі ўніверсітэт (англ.: Boston University, BU) — прыватны ўніверсітэт, размешчаны ў Бостане, штат Масачусетс, ЗША. Заснаваны ў 1839 годзе.

Чацвёрты па памерах універсітэт у краіне: тут навучаецца звыш 30 тыс. студэнтаў і працуе да 4 тыс. вучоных і выкладчыкаў. Універсітэт прапануе навучанне па доктарскім, магістрскім і бакалаўрскім праграмам у 18 школах і каледжах.

Студэнты Бостанскага ўніверсітэта пражываюць у двух гарадскіх кампусах, размешчаных на беразе ракі Чарлз.

Структура[правіць | правіць зыходнік]

Каледжы і школы[правіць | правіць зыходнік]

  • Каледж вытанчаных мастацтваў
  • Каледж мастацтваў і навук
    • Вышэйшая школа мастацтваў і навук
  • Каледж масавых камунікацый
  • Тэхналагічны каледж
  • Каледж агульнай адукацыі
  • Аддзяленне дадатковай адукацыі
  • Каледж аховы здароўя і рэабілітацыйных навук
  • Школа адміністравання аховы здароўя
  • Педагагічная школа
  • Школа права
  • Школа менеджменту
  • Метрапалітэн каледж
  • Школа сацыяльнай працы
  • Школа тэалогіі
  • Школа медыцыны
  • Голдменская стаматалагічная школа
  • Школа грамадскай аховы здароўя

Кошт навучання[правіць | правіць зыходнік]

На 2011—2012 навучальны год навучанне каштуе 40 848 долараў у год, пры гэтым, калі студэнт будзе пражываць у інтэрнаце і харчавацца, то кошт узрасце да 54 130 долараў. Дадатковы кошт падручнікаў складае, у сярэднім, яшчэ 940 долараў.[1]

Спорт[правіць | правіць зыходнік]

Бостанскі ўніверсітэт мае мноства пляцовак для занятку такімі відамі спорту як хакей, футбол, гольф, тэніс, софтбол, крыкет, плаванне.

Вядомыя выкладчыкі і выпускнікі[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]