Брадвейскі тэатр

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Брадвейскі тэатр (англ.: Broadway theatre) — асаблівы від камерцыйнага тэатральнага мастацтва. Паблізу аднайменнай вуліцы на востраве Манхэтэн у Нью-Ёрку ў так званым Тэатральным квартале знаходзяцца 39 вялікіх тэатраў. Брадвей з’яўляецца асновай амерыканскай тэатральнай культуры. Назва «Брадвей» стала намінальнай. Спектакль (ці шоў) завецца «пастаўленым на Брадвеі», калі ён адбыўся ў адным з яго тэатраў.

З прычыны, што ў ЗША у адрозненне ад іншых развітых краін адсутнічае дзяржаўная праграма падтрымкі тэатра, лічыцца што брадвейскія шоў робяць легкадумнымі, каб прыцягнуць больш гледачоў. Наведванне спектакля на Брадвеі — папулярнае баўленне часу турыстаў, якія наведваюць Нью-Ёрк.