Браслаўскі павет (1921—1940)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Браслаўскі павет
Краіна
Уваходзіць у
Адміністрацыйны цэнтр
Дата ўтварэння 31 кастрычніка 1919
Браслаўскі павет на карце

Браслаўскі павет (польск.: Powiat brasławski) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка Віленскага ваяводства Польскай Рэспублікі. Адміністрацыйны цэнтр — горад Браслаў.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Павет утвораны 31 кастрычніка 1919 г. у складзе Віленскай акругі Цывільнага кіраўніцтва ўсходніх земляў з часткі былых Новааляксандраўскага павета Ковенскай губерні (гміны Браслаў, Дрысвяты, Дукшты, Опса, Плюсы, Рымшаны, Слабодка, Смолвы і Відзы) і Ілукштанскага павета Курляндскай губерні (гміны Бароўка, Баруны, Дэмень, Калкуны, Скрудзеліна, Саланай). Часовай сядзібай уладаў стала мястэчка Браслаў[1][2].

У ліпені 1920 года тэрыторыя былога Ілукштанскага павета ў складзе шасці гмін агульнай плошчай 1,5 тыс. км² была перададзена Латвіі[2][3].

Будынак павятовага староства ў Браславе ў 1930-х гг.

Існуе разыходжанне ў вызначэнні прыналежнасці паўночна-заходніх гмін Браслаўскага павета (гміны Браслаў, Дрысвяты, Дукшты, Опса, Плюсы, Рымшаны, Слабодка, Смолвы і Відзы) на мяжы 1921—1922 гг. Dz. U. z 1922 r. Nr 26, poz. 213 (Арт. 1) называе Браслаўскі павет адным з 5 паветаў (разам з Віленскім, Ашмянскім, Свянцянскім і Троцкім) Віленскай зямлі, над якім была ўсталявана дзяржаўная ўлада ў 1922 годзе (гэта значыць, тэрыторыі, якія ўваходзілі ў склад Сярэдняй Літвы). З іншага боку, Паказальнік населеных пунктаў Польскай Рэспублікі, выдадзены Галоўным статыстычным упраўленнем у 1923 годзе, называе Браслаўскі павет адным з паветаў (разам з Дунілавіцкім, Дзісенскім і Вілейскім), якія ў 1922 годзе былі перададзены з Навагрудскага ваяводства ў склад Віленскай зямлі, і прыводзіць адначасова падрабязную статыстыку для гэтых гмін з 30 верасня 1921 года. Таксама іншыя крыніцы (між іншым карты) падаюць інфармацыю пра далучэнне на мяжы 1921-22 гадоў да Сярэдняй Літвы Браслаўскага і Лідскага паветаў[4][5]. Разыходжанне ўзнікла праз розныя інтэрпрэтацыі «выбараў у Віленскі сейм», праведзеных на тэрыторыі Браслаўскага павета (а таксама Лідскага павета) на падставе пастановы Сейма Польшчы ад 16 лістапада 1921 года, якая паклала канец палітычнай барацьбе на гэтых тэрыторыях. Адам Мяльцарак сцвярджае, што Браслаўскі і Лідскі паветы фактычна да Сярэдняй Літвы не адносіліся[2].

1 студзеня 1926 года са складу Дзісенскага павета перададзены 8 гмін: Богіна, Чарасы, Друя, Ёды, Лявонпаль, Мёры, Новы Пагост і Пераброддзе, а гміна Дукшты перададзена са складу Браслаўскага павета ў Свянцянскі павет[6].

20 студзеня 1926 года Браслаўскі павет увайшоў у склад новаўтворанага Віленскага ваяводства Польскай Рэспублікі. Раён з поўначы межаваў з Латвіяй, а з паўночнага ўсходу з Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікай.

Пасля ўз’яднання Заходняй Беларусі з БССР Браслаўскі павет 4 снежня 1939 года ў складзе Вілейскай вобласці. 15 студзеня 1940 года скасаваны, тэрыторыя падзелена на раёны[7].

Дэмаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Паводле перапісу насельніцтва ў снежні 1919 г. у Браслаўскім павеце Віленскай акругі Цывільнага кіраўніцтва ўсходніх земляў пражывала 82 513 чалавек, з якіх 52,5 % — палякі, 15,3 % — беларусы, 15,0 % — літоўцы, 3,9 % — жыды, 13,2 % — прадстаўнікі іншых нацыянальнасцей (галоўным чынам рускія). У павеце было 1901 паселішча, з якіх 2 мелі больш за 1000 тысяч жыхароў. Найбуйнейшым з іх быў Браслаў, у якім пражывала 1235 жыхароў[8].

У 1921 г. у павеце пражывала 124 036 жыхароў. Паводле перапісу насельніцтва 1931 года, у павеце пражывала 143 161 чалавек, з якіх сваёй роднай мовай назвалі: польскую — 93 958 (65,6 %), беларускую — 23 138 (16,2 %), рускую — 14 551 (10,2 %), ідыш — 6846 (4,8 %), літоўскую — 3490 (3 %). Каталіцтва вызнавала 89 020 чалавек (62,2 %), праваслаўе — 29 672 (20,7 %), іншыя хрысціянскія рэлігіі − 16 183 (11,3 %), іўдаізм — 7703 (5,4 %)[9].

Паводле Альфонса Крысінскага і Віктара Арміцкага, тэрыторыя павета ўваходзіла ў т. зв. кампактны беларуска-польскі абшар, гэта значыць, праваслаўнае беларускае насельніцтва жыло толькі ў сельскай мясцовасці, у той час як палякі пераважалі ў буйных паселішчах[10].

Адукацыя[правіць | правіць зыходнік]

У Браслаўскім павеце Віленскай акругі Цывільнага кіраўніцтва ўсходніх земляў у 1919/1920 навучальным годзе дзейнічала 35 пачатковых школ, у якіх навучалася 1574 дзіцяці, працавалі 38 настаўнікаў[11].

Гміны[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Dz. Urz. ZCZW z 1919 r. Nr 25, poz. 257.
  2. а б в Mielcarek, Adam Janusz (2008). Podziały terytorialno - administracyjne II Rzeczypospolitej w zakresie administracji zespolonej. Warszawa: Wydawnictwo Neriton.
  3. Łossowski, P. (1990). Łotwa nasz sąsiad. Warszawa.
  4. Andrzej Gawryszewski: Ludność Polski w XX wieku, 2005.
  5. Atlas Historyczny Polski, PKWK, 1967.
  6. Dz. U. z 1925 r. Nr 67, poz. 472
  7. Браслаўскі павет // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 2: Беліцк — Гімн / Рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1994. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-142-0.
  8. "I. Tablice ogólne". Zeszyt VII. Spis ludności na terenach administrowanych przez Zarząd Cywilny Ziem Wschodnich (grudzień 1919). Prace geograficzne wydawane przez Eugenjusza Romera. LwówWarszawa: Książnica Polska T-wa Naucz. Szkół Wyższych. 1920. pp. 25, 31.
  9. Drugi Powszechny Spis Ludności z dn. 9 XII 1931 r.: mieszkania i gospodarstwa domowe, ludność, stosunki zawodowe: województwo wileńskie. Warszawa: Główny Urząd Statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej. 1936. Праверана 2008-08-17.
  10. Wierzbicki, Marek (2007). "Stosunki polsko-białoruskie przed wrześniem 1939". Polacy i Białorusini w zaborze sowieckim. Stosunki polsko-białoruskie na ziemiach północno-wschodnich II RP pod okupacją sowiecką 1939–1941. Biblioteka historyczna Frondy (2 ed.). Warszawa: Stowarzyszenie Kulturalne Fronda. pp. 25–43. ISBN 978-83-88747-76-2.
  11. Gierowska-Kałłaur, Joanna (2003). "Rozdział VII. Szkolnictwo na ziemiach podległych Zarządowi Cywilnemu Ziem Wschodnich". Zarząd Cywilny Ziem Wschodnich (19 lutego 1919 — 9 września 1920) [польская] (1 ed.). Warszawa: Wydawnictwo Neriton, Instytut Historii PAN. p. 242. ISBN 83-88973-60-6.
  12. 1 студзеня 1926 г. перададзена ў склад Свянцянскага павета (Dz. U. z 1925 r. Nr 67, poz. 472).
  13. а б в г д е ё ж 1 студзеня 1926 г. перададзена са складу Дзісенскага павета (Dz. U. z 1925 r. Nr 67, poz. 472).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]